У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Кст 2018

Фігурысты з больш як 30 краін выступяць на турніры ў Мінску

Фігурысты з больш як 30 краін выступяць на турніры ў Мінску

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 150 фігурыстаў з больш як 30 краін прымуць удзел у рэйтынгавым турніры Minsk-Arena Ice Star, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спаборніцтвы пройдуць у беларускай сталіцы ўжо сёмы раз і стануць тэставымі перад чэмпіянатам Еўропы па фігурным катанні, які "Мінск-Арэна" прыме ў студзені 2019 года. Пераможцы Minsk-Arena Ice Star будуць вызначаны ў чатырох катэгорыях: жаночае адзіночнае катанне, мужчынскае адзіночнае катанне, парнае катанне, спартыўныя танцы на лёдзе. За ўзнагароды турніру, які пройдзе з 18 па 21 кастрычніка, разам з вопытнымі майстрамі будуць змагацца юніёры.

Упершыню спаборніцтвы Ice Star прайшлі ў 2012 годзе, а з наступнага сезона сталі рэйтынгавым турнірам Міжнароднага саюза канькабежцаў (ISU). Мінскі турнір уключаны ў афіцыйны каляндар спаборніцтваў ISU. Галоўнымі арганізатарамі з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму Беларусі, Беларускі саюз канькабежцаў, МКСК "Мінск-Арэна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску