Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Ліп 2026

"Фестывальны лакаматыў" адправіўся ў дарогу. З Мінска ў Віцебск запусцілі брэндзіраваны поезд


Фота БЧ

14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З Мінска ў Віцебск адправіўся ў першы рэйс брэндзіраваны рухомы састаў "Фестывальны лакаматыў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Поезд аформлены ў фірменным стылі форуму мастацтваў і будзе перавозіць пасажыраў у перыяд яго правядзення.

З 14 па 20 ліпеня поезд нумар 644/643 будзе адпраўляцца са сталіцы ў 12.30 і прыбываць у фестывальны Віцебск у 16.01. У зваротным напрамку з 15 па 21 ліпеня састаў адправіцца з Віцебска ў 1.19 і прыбудзе ў Мінск у 5.30.

Графік руху сфарміраваны з улікам праграмы фестывалю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі