10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы ўезд уводзіцца для гасцей і ўдзельнікаў "Славянскага базару ў Віцебску". Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.
У гэтым годзе міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" збірае гасцей з 14 па 20 ліпеня. У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі для іншаземцаў з 71 дзяржавы, якія прыбываюць на фестываль праз міжнародныя пункты пропуску, будзе дзейнічаць бязвізавы парадак уезду ў Беларусь.
Бязвізавы ўезд уводзіцца з 4 па 31 ліпеня для гасцей і ўдзельнікаў фестывалю.
"Замежным гасцям спатрэбяцца дзеючы дакумент для выезду за граніцу (загранпашпарт), арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, якія праводзяцца ў Летнім амфітэатры або ў канцэртнай зале "Віцебск". Адзін білет дазваляе аднаразова ўехаць у Беларусь без візы аднаму замежнаму грамадзяніну не пазней за дату правядзення ўказанага ў білеце мерапрыемства", - звярнулі ўвагу ў ДПК.