У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Снж 2015

Фестываль зімовага плавання пройдзе ў Мінску ў студзені

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Буйны фестываль здаровага ладу жыцця "Вадохрышчанскія купанні", для ўдзелу ў якім збяруцца аматары зімовага плавання і загартоўвання, пройдзе ў Мінску з 18 па 20 студзеня 2016 года. Аб гэтым сёння паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінгарвыканкама Святлана Дзямешка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як чакаецца, фестываль завершыць навагодні калядны марафон спартыўных мерапрыемстваў у беларускай сталіцы. Ён пачнецца 18 студзеня ў 18.00 на беразе ракі Свіслач. "Арганізатары запрашаюць на фестываль усіх жадаючых, каму падабаюцца зімовае плаванне, загартоўванне. Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачнецца з 17.30 (18 студзеня) і прадоўжыцца да 23.00 (19 студзеня)", - расказала Святлана Дзямешка, падкрэсліўшы, што ў такім фармаце фестываль будзе праводзіцца ўпершыню.

"У 2015 годзе актыўна пачала працаваць федэрацыя зімовага плавання, якая ў лістападзе правяла першыя спаборніцтвы па так званых зімовых заплывах, - дапоўніла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму. - У студзені 2016 года "Вадохрышчанскія купанні" даюць магчымасць сумясціць спартыўнае загартоўванне і спартыўнае зімовае плаванне з традыцыйнымі народнымі звычаямі для таго, каб прыцягнуць як мага больш удзельнікаў".

Гаворачы аб іншых значных спартыўных мерапрыемствах, якія будуць праводзіцца ў Мінску да і пасля навагодніх свят, Святлана Дзямешка адзначыла, што да іх адносяцца матчы IX Рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якія пройдуць 19 і 27 снежня. У "Чыжоўка-Арэне" каманда Прэзідэнта Беларусі згуляе з камандамі Гомельскай і Гродзенскай абласцей.

З 4 па 7 студзеня Мінск прыме XII Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Як паведаміла прадстаўнік мэрыі, удзел у ім прымуць 8 каманд са Славакіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Германіі, Швецыі, Расіі, ААЭ і Беларусі. Каманды пачнуць заезд з 3 студзеня. Акрамя матчаў для іх арганізуюць экскурсіі і культурна-забаўляльную праграму.

У "Мінск-Арэне" 9-10 студзеня пройдзе чэмпіянат Еўропы па канькабежным спорце, на які ўжо зрабілі заяўкі 55 удзельнікаў з 22 краін. "У сувязі з тым, што спаборніцтвы праходзяць у святочны перыяд, яго асаблівасцю стане каляднае свята з 7 па 10 студзеня ў фан-зоне веладрома", - рэзюмавала Святлана Дзямешка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс