Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Крс 2015

Фестываль воднага турызму "Нёманская вясна" пройдзе на Аўгустоўскім канале 17-19 красавіка

3 красавіка, Гродна /Таццяна Вішнеўская - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль воднага турызму "Нёманская вясна-2015" адбудзецца на Аўгустоўскім канале 17-19 красавіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Гродзенскім абласным аддзяленні ГА "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз".

Спаборніцтвы пройдуць на рацэ Асташанка ў раёне Аўгустоўскага канала каля вёскі Нямнова і збяруць амаль 300 удзельнікаў з Мінска, абласцей краіны, розных турыстычных клубаў, спартыўных і адукацыйных устаноў і арганізацый. Да ўдзелу запрошаны таксама каманды Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі. Спаборнічаць будуць амаль 15 каманд па 16 чалавек у кожнай, узроставы цэнз на ўдзел - 14 гадоў.

Спартсмены і аматары будуць спаборнічаць на скорасць праходжання водных участкаў на катамаранах і байдарках у асабістым і групавым заліках. 17 красавіка пройдуць кваліфікацыйныя заезды на байдарках, 18 красавіка адбудзецца адкрыццё фестывалю, асабова-камандныя спаборніцтвы на байдарках і катамаранах на кароткіх дыстанцыях. На 19 красавіка намечана камандная гонка на доўгай дыстанцыі, а таксама падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў. У праграме фестывалю, акрамя саміх спаборніцтваў, конкурс фільмаў аб водным турызме і канцэрты аўтарскай песні.

Фестываль воднага турызму "Нёманская вясна" традыцыйна становіцца своеасаблівым адкрыццём спартыўна-турыстычнага сезона на Аўгустоўскім канале. Папулярная спартыўная падзея праводзіцца з мэтай развіцця турызму, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, прапаганды воднага турызму як агульнадаступнага і эфектыўнага сродку фізічнага, патрыятычнага і экалагічнага выхавання, умацавання спартыўных сувязей і абмену вопытам паміж міжнароднымі спартыўнымі арганізацыямі.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Гродзенскае абласное ўпраўленне спорту і турызму, ГА "Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз", Рэспубліканскі вучэбна-метадычны цэнтр фізвыхавання насельніцтва, ДУ "Белспортзабеспячэнне".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі