Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Кст 2015

Фестываль італьянскага кіно пройдзе ў Мінску

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль італьянскага кіно пройдзе ў Мінску з 19 па 23 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

У час XV Тыдня італьянскай мовы ў свеце пасольства Італіі ў Мінску сумесна з аддзяленнем пасольства Швейцарыі ў Беларусі арганізуе паказ сучасных фільмаў у кінатэатрах "Перамога" і "Цэнтральны".

Фестываль адкрыецца 19 кастрычніка ў кінатэатры "Перамога" бліскучай камедыяй Алесіа Марыя Федэрычы "Трымайся ад мяне далей" з удзелам вядома коміка Энрыка Брыньяна. У сераду (21 кастрычніка) у кінатэатры "Цэнтральны" прадэманструюць фільм італьянскага рэжысёра Алічэ Рарвахер "Цуды", які расказвае чуллівую гісторыю жыцця адной сям'і.

А 22 кастрычніка ў "Перамозе" кінагледачы змогуць убачыць драму з элементамі арт-хаўса "Малаволья" рэжысёра Паскуале Шымека. Створаны па матывах аднайменнага рамана Джавані Верга, фільм закранае такія праблемы сучаснага італьянскага грамадства, як беспрацоўе сярод моладзі і іміграцыя. Кінафестываль завершыцца 23 кастрычніка паказам драмы Івана Дэ Матэа "Эквілібрысты", дзеянне якой адбываецца ў Рыме.

Фільмы дэманструюцца на італьянскай мове з рускімі субтытрамі. Уваход свабодны. Білеты можна атрымаць у фае кінатэатра за гадзіну да пачатку сеанса.

Штогод у кастрычніку Міністэрства замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Італіі праводзіць Сусветны тыдзень італьянскай мовы. Мэта мерапрыемства - папулярызацыя італьянскай мовы, умацаванне дыялогу культур і культурнае ўзбагачэнне народаў краін свету. Праект паспяхова рэалізуецца больш як 15 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі