Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Aug 2015

Фестываль сярэдневяковай культуры пройдзе 29 жніўня ля сцен Гальшанскага замка

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль сярэдневяковай культуры пройдзе 29 жніўня ля сцен Гальшанскага замка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Рыцарскія баі, аўтэнтычная музыка, тэатралізаваныя паказы, конна-спартыўнае шоу, майстар-класы па ганчарнай справе, кавальскім рамястве, фехтаванні і непаўторнае фаер-шоу - усё гэта чакае аматараў сярэдневякоўя ля руін замка Сапегаў.

Фестываль праводзіцца ўжо шосты раз, у гэтым годзе ён абяцае быць яшчэ больш маштабным і відовішчным. Бягучы год - юбілейны для гэтага мястэчка: Гальшаны адзначаюць 735 гадоў, сцены рэзідэнцыі Сапегаў - 405 гадоў з дня ўзвядзення, а з дня нараджэння легендарнай роданачальніцы каралеўскай дынастыі Ягелонаў Соф'і Гальшанскай спаўняецца 610 гадоў.

Фестываль пачнецца ў цэнтры аграгарадка з урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 735-годдзю заснавання Гальшан. Услед за гэтым адбудзецца тэатралізаванае шэсце ўдзельнікаў фестывалю да руін замка.

Выдатным падарункам усім гасцям фестывалю стане незвычайны спектакль вулічнага тэатра "Вір". На сцэне ажывуць героі карціны знакамітага нідэрландскага мастака Іераніма Босха. Госці фестывалю не толькі змогуць убачыць маляўнічую і чараўнічую пастаноўку гэтага калектыву, але і паўдзельнічаць у майстар-класе па хаджэнні на хадулях.

Хараство харэаграфічнай культуры мінулага прадставіць танцавальны калектыў Soleil, які правядзе майстар-клас па сярэдневяковым і шатландскім танцам. Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр на адкрытай пляцоўцы прадставіць музычныя фрагменты з вядомых спектакляў.

Рыцарскі лагер у гэтым годзе арганізаваны народным клубам славянскіх адзінаборстваў "Арыдан" (Гродна), мінскім стралковым клубам Bow’s club і конна-спартыўным клубам "Залатая шпора" (Мінская вобласць), які прадставіць тэатралізаванае шоу "Гісторыя рыцара".

Удзельнікаў вячэрняй праграмы фестывалю чакае незабыўны музычны паказ вядомых груп сярэдневяковай беларускай музыкі "Лiты талер" і Pawa, дуэта з Мінска "Дзiвабор". Феерычнае тэатралізаванае фаер-шоу пакажа вулічны тэатр "Вір".

Аматарам актыўнага адпачынку Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча прапануе экскурсіі па аграгарадку Гальшаны: пешую экскурсію і аўтобусную экскурсію "Падарожжа па Ашмянскім краі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі