Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Стд 2020

Фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 5-6 чэрвеня

Фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 5-6 чэрвеня
Фота з архiва

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне пройдзе 5-6 чэрвеня, паведаміла журналістам дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольга Антоненка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На фестывалі будуць прадстаўлены 35 нацыянальнасцей. "Фестываль сам па сабе ўнікальны, - сказала Вольга Антоненка. - Гродна цяпер збірае матэрыял ад нашых дыяспар, каб стварыць кнігу, прысвечаную нацыянальным культурным, грамадскім аб'яднанням, якія ёсць у Беларусі і з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі гэтага фестывалю".

На гэты раз ад кіраўнікоў дыяспар паступіла прапанова правесці на палях фестывалю вечар дружбы. "Цяпер прапрацоўваем гэта пытанне. На працягу ўсіх дзён работы фестывалю нацыянальнасці паказваюць сваю культуру гасцям, а цяпер мы яшчэ хочам зрабіць вечар дружбы. Плануем сабраць усе нацыянальнасці за адным сталом або вакол вогнішча - фармат пакуль яшчэ абмяркоўваецца. Гэта будзе шматнацыянальнае свята, дзе можна будзе паразмаўляць, патанцаваць, разам выканаць песні", - адзначыла дырэктар цэнтра.

Вольга Антоненка дадала, што ўсе нацыянальныя аб'яднанні вельмі сур'ёзна рыхтуюцца да фестывалю ў Гродне і кожны год імкнуцца здзівіць гасцей сваіх падворкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі