Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Ліп 2022

Фестываль народных промыслаў і рамёстваў пройдзе ў Краснаполлі 30 ліпеня

Фестываль народных промыслаў і рамёстваў пройдзе ў Краснаполлі 30 ліпеня
Фота з архiва

26 ліпеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйны фестываль народных промыслаў і рамёстваў "Краснапольскi глечык" пройдзе ў гарадскім скверы ў Краснаполлі 30 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА пваедамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы.

У гэтым годзе рэгіянальны фестываль будзе праходзіць пяты раз. Яго ўдзельнікамі стануць майстры народных рамёстваў і таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія выконваюць вырабы ў традыцыйных і сучасных тэхніках.

Адкрые праграму фестывалю канферэнцыя, прысвечаная пытанням захавання і развіцця традыцыйных промыслаў і рамёстваў. Пасля гэтага запланавана адкрыццё фестывалю і выступленне творчых калектываў.

На працягу ўсяго дня ў скверы будзе працаваць выстава-кірмаш, дзе можна будзе паўдзельнічаць у розных майстар-класах і наведаць творчыя сустрэчы з майстрамі. Акрамя таго, будзе прадстаўлена музейная экспазіцыя "Ганчарства Краснапольшчыны: гісторыя і сучаснасць".

У час фестывалю падвядуць вынікі конкурсаў "Незабытыя рамёствы" і "Рамёствы ў фармаце сучаснасці". Конкурсныя работы будуць прадстаўлены ў традыцыйных і сучасных тэхніках выканання. Журы будзе працаваць на працягу ўсяго фестывальнага дня.

У 17:30 у гарадскім скверы Краснаполля адбудзецца ўрачыстае закрыццё фестывалю, узнагароджанне пераможцаў конкурсаў і ўдзельнікаў свята.

Як адзначылі арганізатары, фестываль праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітых самабытных майстроў народнай творчасці Краснапольшчыны, а таксама адраджэння, захавання і развіцця творчасці майстроў Магілёўшчыны, падтрымкі лепшых узораў народнай творчасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі