Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Кст 2022

Фестываль "Лістапад" пройдзе пад слоганам "Сапраўдныя каштоўнасці"

Фестываль
Фота listapad.org

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе пад слоганам "Сапраўдныя каштоўнасці", паведаміла журналістам намеснік начальніка аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ганна Нікіціна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для арганізацыі усёй дзейнасці па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю створаны пастаянна дзеючы арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі. Пасяджэнні праходзяць рэгулярна. На чарговым пасяджэнні, праведзеным 10 кастрычніка, зацверджаны слоган сёлетняга фестывалю. "У гэтым годзе фестываль будзе праходзіць пад слоганам "Сапраўдныя каштоўнасці", - сказала Ганна Нікіціна.

Як адзначыў генеральны дырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, фільмы, прадстаўленыя на фестывалі, будуць адлюстроўваць тэмы міру, захавання зямлі, краіны, любові, сям'і, надзеі, веры. "У кожным фільме, які будзе прадстаўлены, мы пакідаем людзям надзею, пакідаем адкрытыя дзверцы, веру ў светлае, добрае, пазітыўнае. Я не кажу, што ў нас будуць толькі меладрамы. Будзе рознае кіно: і аўтарскае, і кіно вялікае, трагедыі. Але разам з тым мы будзем гаварыць аб галоўным, вечным. Сапраўдныя каштоўнасці для нас усіх цяпер актуальныя", - сказаў ён.

Гендырэктар кінастудыі працытаваў акцёра, кінарэжысёра Уладзіміра Мяньшова, які ў адным з інтэрв'ю сказаў: "Я не буду здымаць фільм, калі ён не дае людзям надзею".

Ганна Нікіціна таксама паведаміла, што на пасяджэнні аргкамітэта былі зацверджаны склады журы, а таксама візуальнае рашэнне кінафестывалю. У бліжэйшы час плануецца запусціць шырокую рэкламную акцыю аб правядзенні кінафестывалю, які пройдзе з 4 па 11 лістапада.

Арганізатары фестывалю - Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. У гэтым годзе дырэкцыяй фестывалю вызначана Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі