Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Nov 2021

Фестываль "Лістапад" пройдзе пад слоганам "Кіно - сімфонія адзінства"

Фестываль
Фота з архiва

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" у гэтым годзе пройдзе пад слоганам "Кіно - сімфонія адзінства". Аб гэтым расказаў сёння журналістам генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзімір Карачэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіно - сімфонія адзінства" - слоган XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" у гэтым годзе, - расказаў Уладзімір Карачэўскі. - Мы заяўляем аб тым, што Беларусь - адкрытая для супрацоўніцтва краіна. І культура дапаможа наладзіць кантакты. Мы спадзяёмся, што кіно будзе тым мастком для чалавечых душ, які аб'яднае людзей з усяго свету ў адзіным парыве захаваць зямлю, дасць магчымасць задумацца над тым, што можам страціць, калі будзем рабіць усё для разбурэння адносін".

Усяго дырэкцыя фестывалю атрымала 273 заяўкі з 54 краін. Сярод іх як даўнія сябры і кінапартнёры Беларусі (Расія, Украіна, Азербайджан, Грузія, Сербія), так і краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі. Як адзначылі арганізатары, найбольшую цікавасць у рэжысёраў і прадстаўнікоў кінакампаній выклікаў конкурс маладзёжнага кіно "Кіно маладых".

З гэтага года галоўным падрадчыкам і арганізатарам кінафоруму з'яўляецца Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". "У бягучым годзе змяніўся склад каманды, змяніліся геаграфія, лагатып, прыз і слоган фестывалю. За тры месяцы была праведзена каласальная работа, каб кінафорум адбыўся. Нягледзячы на ўсе інтрыгі і размовы, фестывалю быць. Даты, аб'яўленыя раней, пацвярджаюцца. Фестываль пройдзе з 20 па 26 лістапада", - адзначыў гендырэктар "Беларусьфільма".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі