Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Крс 2016

Фестываль "Кветкі Расіі" ў Мінску адкрыюць лепшыя юныя музыканты

25 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт лепшых юных музыкантаў адкрые VI Міжнародны культурны фестываль "Кветкі Расіі" 27 красавіка на сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам мастацкі кіраўнік форуму, дырэктар - мастацкі кіраўнік тэатра "Прытулак камедыянта" Віктар Мінкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Віктар Мінкоў, з больш як 100 дзяцей для ўдзелу ў гала-канцэрце адабраны 8 чалавек ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў. "Усе яны ўжо лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў, а некаторыя саліруюць у еўрапейскіх залах. Гэта вундэркінды, будучыя Мацуевы, Башметы, Співаковы, Гергіевы", - упэўнены ён. Юныя таленты не раз выступалі на канцэртах у розных краінах, і заўсёды яны заканчваюцца захапленнем публікі. "Пры складанні праграмы не ідзём на повадзе ў масмедыйнага попыту. Выконваюцца класічныя творы, каб публіка магла пачуць сапраўдную музыку", - сказаў Віктар Мінкоў.

Ён дадаў, што Беларускі ТЮГ 28 красавіка стане пляцоўкай для прадстаўлення Екацярынбургскага тэатра юнага гледача. Правінцыяльныя тэатры цяпер могуць даць шмат ачкоў наперад сталічным, лічыць Віктар Мінкоў. І паказ спектакля "Каштанка" ад Екацярынбургскага тэатра юнага гледача - менавіта той выпадак. Спектакль - лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска", удзельнік тэатральных фестываляў у Расіі, Эстоніі, Польшчы, Германіі, Сербіі, Аўстрыі, Харватыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Румыніі.

Міжнародны культурны фестываль "Кветкі Расіі" прадстаўляе ўнікальныя майстар-класы. Майстар-клас па класічным танцы 29 красавіка дасць Уладзімір Шкляроў - прэм'ер Дзяржаўнага акадэмічнага Марыінскага тэатра, лаўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў і прэмій.

Таксама запланаваны майстар-клас па акцёрскім майстэрстве з акцёрам тэатра і кіно, лаўрэатам тэатральнай прэміі "Залатая маска" і вышэйшай тэатральнай прэміі Санкт-Пецярбурга "Залаты сафіт", педагогам Санкт-Пецярбургскай акадэміі тэатральнага мастацтва і інстытута "Школа рускай драмы" Андрэем Шымко. Ён даўно дае майстар-класы для дзіцячай аўдыторыі, і заўсёды яны выклікаюць вялікую цікавасць.

Яшчэ адным складнікам форуму з'яўляецца выстаўка дзіцячага малюнка "Расія вачыма дзіцяці". У экспазіцыі, якая будзе працаваць у Беларускім ТЮГу з 27 красавіка па 7 мая, - лепшыя работы навучэнцаў мастацкіх школ з розных рэгіёнаў Расіі. Малюнкі, выкананыя ў розных стылях, жанрах і тэхніках, аб'ядналі "разважанні" аб радзіме: пейзажы родных мясцін, дамашнія нацюрморты, ілюстрацыі любімых кніг.

З 27 па 29 красавіка ў ТЮГу будзе працаваць інтэрактыўная выстаўка лялек-марыянетак "Чароўны свет марыянетак" Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра марыянетак імя Я.С.Дземяні. Калекцыя аўтарскіх тэатральных лялек - своеасаблівыя "залатыя кладоўкі". "Гэтыя лялькі, якія перажылі блакаду Ленінграда ў запасніках Эрмітажа, будзе прадстаўляць народная артыстка Расіі Фаіна Косціна", - расказаў Віктар Мінкоў.

Традыцыйным мерапрыемствам фестывалю з'яўляецца круглы стол. У Беларускім ТЮГу адбудзецца абмеркаванне тэмы сацыяльна-культурнага выхавання і выхавання дзяцей у вольны час з удзелам вядучых спецыялістаў Беларусі і прадстаўнікоў буйных школ мастацтваў Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Міжнародны фестываль, які прымалі пляцоўкі Аўстрыі, Чэхіі, Славакіі, Італіі, Фінляндыі, цяпер запрашае гасцей у Беларусь. Праз месяц форум адправіцца ў Грэцыю.

VI Міжнародны культурны фестываль "Кветкі Расіі" арганізуе ў Мінску Міністэрства культуры Расіі з 27 красавіка па 7 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі