Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Сак 2014

Фестываль-конкурс маладых выканаўцаў "Дзве сястры - Беларусь і Расія" адкрываецца ў Віцебску

27 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні "Дзве сястры - Беларусь і Расія" адкрываецца сёння ў Віцебску. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА член аргкамітэта фестывалю, загадчыца вучэбна-метадычнага кабінета Палаца творчасці дзяцей і моладзі г. Віцебска, на базе якога ён праходзіць, Вольга Стрэльчык.

Удзельнікамі мерапрыемства, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, стануць амаль 200 дзяцей і падлеткаў з Мінска, розных гарадоў Віцебскай вобласці і Смаленскай вобласці (Расія). На працягу трох дзён яны будуць дэманстраваць сваё майстэрства, выступаючы ў намінацыях "Эстрадны вакал" (салісты, вакальныя групы, дуэты) і "Народныя песні" (салісты, вакальныя групы, дуэты) па трох узроставых групах: 7-9 гадоў, 10-13 гадоў і 14-18 гадоў. На конкурс яны прадставяць па дзве кампазіцыі (рускага і беларускага аўтараў).

Падвядзенне вынікаў і цырымонія ўрачыстага ўзнагароджання пераможцаў форуму адбудзецца 29 сакавіка.

Вольны час канкурсантаў будзе прысвечаны знаёмству з Віцебскам. "Для дзяцей падрыхтавана цікавая праграма, якая ўключае экскурсіі па горадзе з наведваннем выдатных і знакавых мясцін абласнога цэнтра", - адзначыла Вольга Стрэльчык.

Фестываль праводзіцца з мэтай раскрыцця і падтрымкі маладых талентаў. Ён таксама павінен садзейнічаць умацаванню добрасуседскіх адносін паміж моладдзю Беларусі і Расіі, развіццю двухбаковага культурнага абмену, прапагандаваць лепшыя ўзоры музычнай культуры нашых краін.

Арганізатарамі свята выступаюць Палац творчасці дзяцей і моладзі г. Віцебска і Віцебская гарадская арганізацыя Беларускага саюза жанчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі