Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Кст 2015

Фестываль духоўнай музыкі "Залатагорская ліра" пройдзе ў Мінску 16-30 кастрычніка

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XII фестываль духоўнай музыкі "Залатагорская ліра" пройдзе ў Мінску 16-30 кастрычніка ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха), паведамілі БЕЛТА арганізатары фестывалю.

Праграму адкрые 16 кастрычніка канцэрт камернай музыкі "Тры цішыні". Гледачы сустрэнуцца з ужо добра вядомымі музыкантамі Віталём Дарашуком (сапрана-саксафон), Аляксандрам Хумалам (барытон), Настассяй Карпенка (скрыпка), Вольгай Падгайскай (арган).

Канцэрт харавой музыкі пройдзе 18 кастрычніка. Публіка пачуе выступленне камернага хору Salutaris, мастацкі кіраўнік Вольга Янум. Хор мае ўзнагароды міжнародных фестываляў. У рэпертуары - духоўная музыка, класічныя творы рускіх і замежных кампазітараў, беларускія, рускія, украінскія песні ў сучаснай апрацоўцы.

Паклоннікі арганнай музыкі 20 кастрычніка змогуць пачуць канцэрт у выкананні французскага арганіста П'ера Зеворта, а 21 кастрычніка - дацэнта Беларускай акадэміі музыкі Уладзіміра Неўдаха. П'ер Зеворт - лаўрэат міжнародных конкурсаў, музыкант, які вядзе актыўную гастрольную дзейнасць у Францыі і за яе межамі. Ён выступае ў Беларусі, Украіне, Эстоніі, Літве, Румыніі, Польшчы, Чэхіі, Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Швейцарыі, Канадзе, ЗША.

Вядомы беларускі музыкант, саліст Белдзяржфілармоніі Канстанцін Шароў дасць канцэрт 24 кастрычніка. Для шматлікіх паклоннікаў таленту Канстанціна Шарова гэта выступленне музыканта стане вялікім падарункам. Творчая індывідуальнасць арганіста, жанрава-стылёвая разнастайнасць яго канцэртных праграм прыцягваюць увагу слухачоў. Яго мастацкаму мысленню ўласцівы драматызм, экспрэсія, тэатральная яркасць музычных вобразаў. Канстанцін Шароў некалькі гадоў прысвяціў вывучэнню старажытных беларускіх арганаў, якія захаваліся да нашых дзён. Дзякуючы яго намаганням многія інструменты загучалі не толькі ў час касцёльнай службы, але і на канцэртах.

У праграме "Залатагорскай ліры" 24 кастрычніка заяўлены канцэрт вакальнай музыкі. А заключным акордам стане выступленне вакальнага ансамбля Musikia і маладзёжнага хору Art Sonus 30 кастрычніка.

Уваход на ўсе фестывальныя канцэрты свабодны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі