Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Май 2023

Фестываль духавой музыкі "Майскі вальс" 26-27 мая прыме Слуцк

Фестываль духавой музыкі
Фота з архiва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Слуцк 26-27 мая прыме XXIX адкрыты фестываль духавой музыкі "Майскі вальс", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

Заяўлены ўдзел духавых аркестраў не толькі са сталічнага рэгіёна, але і з іншых абласцей Беларусі. Яны ў першы дзень з 17.00 будуць выступаць на пляцоўцы каля Слуцкага гарадскога цэнтра традыцыйнай культуры (вул.Сацыялістычная, 129В) і ў 30-й асобнай Чырванасцяжнай чыгуначнай брыгадзе для ваеннаслужачых. А ў 20.00 на стадыёне развіцця тэхнічных відаў спорту ДТСААФ (мотабольны стадыён) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё.

У 20.30 жыхароў і гасцей горада парадуюць сваім выступленнем узорна-паказальны аркестр і ансамбль песні і танца ўнутраных войскаў МУС. Закончыцца вечар святочнай дыскатэкай.

Канцэрты аркестравых калектываў прадоўжацца 27 мая ў гарадскім парку культуры і адпачынку (пачатак у 12.00). Закрыццё фестывалю, пляц-канцэрт аркестраў і ансамбляў мажарэтак пройдзе ў 16.00 на стадыёне развіцця тэхнічных відаў спорту ДТСААФ (мотабольны стадыён). Фінальнай кропкай стане канцэрт зводнага аркестра ўдзельнікаў XXIX адкрытага фестывалю духавой музыкі "Майскі вальс".

Фестываль - адно з мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца года".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі