8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Феерверк у Мінску ў Дзень горада можна будзе ўбачыць на дзвюх пляцоўках, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні культуры Мінгарвыканкама.
Маштабнае музычнае піратэхнічнае шоу завершыць святочную праграму каля Палаца спорту. Першыя залпы расквецяць неба ў 23.00. Завершыцца дзейства прыкладна ў 23.15. У гэты час у раёне святочных мерапрыемстваў будзе дзяжурыць рэзервовы рухомы састаў грамадскага пасажырскага транспарту.
Таксама феерверк стане кульмінацыяй маладзёжнага фестывалю, які пройдзе ў парку экстрэмальных відаў спорту па вул. Сталетава. Ён пачнецца ў 21.55.
9 верасня салют змогуць убачыць госці свята "Дзень танкіста".