Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Aug 2016

Федэрацыя хакея Беларусі падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету 2021 года

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэрацыя хакея Беларусі падала заяўку на правядзенне чэмпіянату свету ў вышэйшым дывізіёне ў 2021 годзе, паведаміў тэлеканалу "Беларусь 5" генеральны сакратар арганізацыі Яраслаў Заўгародні.

Паводле яго слоў, афіцыйныя дакументы накіраваны ў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF). На бліжэйшым кангрэсе IIHF стане вядома, хто будзе ў ліку канкурэнтаў Беларусі. У выпадку ж няўдачы ў барацьбе за сусветны форум беларускі бок мае намер падаваць заяўку на правядзенне чэмпіянату свету 2022 года.

Сусветны форум 2021 года Беларусь плануе правесці ў Мінску на дзвюх пляцоўках: "Мінск-Арэне" і "Чыжоўка-Арэне", на якіх праходзіў чэмпіянат свету-2014.

"Істотным адрозненнем пры падрыхтоўцы падачы заяўкі да турніру з'яўляецца той факт, што ўся неабходная інфраструктура для правядзення планетарнага форуму ў Мінску ўжо ёсць, а папярэдні чэмпіянат свету замацаваў за Беларуссю імідж сапраўды хакейнай краіны, здольнай бездакорна арганізоўваць і праводзіць турніры самага высокага ўзроўню", - паведамлялі раней у Федэрацыі хакея Беларусі.

У ФХБ разумеюць, што з першай спробы дасягнуць мэты будзе вельмі няпроста, паколькі ў ліку прэтэндэнтаў на званне краіны - гаспадыні чэмпіянату свету значыцца Фінляндыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі