Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Чэр 2018

Федэральны Прэзідэнт Аўстрыі пасадзіў дрэва ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец"

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральны Прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Белен з жонкай Дорыс Шмідаўэр пасадзілі дрэва недалёка ад манумента "Брама памяці" на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец" і ўшанавалі памяць загінулых, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе ведаюць "Асвенцім", гэта назва грыміць на ўвесь свет. На жаль, да нядаўняга часу аб "Трасцянцы" мала хто ведаў і ўспамінаў. Цяпер мы выправім гэта. Магчыма, прычына ў тым, што многія не хацелі ўспамінаць, у тым ліку тыя, каго гэта закранула непасрэдна - выжылыя, а таксама сваякі загінулых. Наша задача не забываць. Таму што гэта частка асабістай гісторыі амаль кожнага з нас", - падкрэсліў Аляксандр Ван дэр Белен.

Паводле яго слоў, пасаджанае дрэва - сімвалічны "першы камень" для мемарыяла, што будзе прысвечаны памяці ахвяр - грамадзян Аўстрыі, якія загінулі ў былым лагеры смерці. З 2010 года ў "Трасцянец" арганізуюцца памятныя паездкі, у 2011 годзе выдадзена кніга "Памяці мёртвых" пра падзеі тых гадоў."Дрэва - сімвал міру, новага пачатку. Няхай яно расце, каб мы памяталі пра тыя падзеі. Гэта быў не працоўны лагер. Людзей везлі сюды, каб знішчыць, што асабліва сумна. Тут гучала музыка, каб не было чуваць стогны. Калі ў 1943-1944 гадах набліжалася Чырвоная Армія, нацыянал-сацыялісты вырашылі знішчыць доказы і спалілі целы. У жывых засталіся толькі 17 чалавек", - адзначыў Федэральны Прэзідэнт Аўстрыі.

Замежныя госці азнаёміліся з экспазіцыяй, прысвечанай былому лагерю смерці, для іх правялі экскурсію па комплексе. Для многіх прадстаўнікоў дэлегацыі, напрыклад экс-прэзідэнта Аўстрыі Хайнца Фішэра і яго жонкі Маргіт, гэта месца цесна звязана з гісторыяй сям'і. Цяперашні візіт - гэта магчымасць убачыць мемарыял і ўспомніць загінулых сваякоў.

У 1941-1944 гадах пад Мінскам існаваў адзін з буйнейшых у Еўропе канцлагераў. У ім, паводле даных гісторыкаў, знішчана 206 тыс. чалавек: расстраляны каля 150 тыс., яшчэ 56 тыс. палонных спалены. Сярод іх грамадзяне як Беларусі, так і Чэхіі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі. Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння збірае дакументы і звесткі аб загінулых, фатаграфіі, гісторыі сведак і просіць усіх, у каго ёсць матэрыялы аб лагеры смерці "Трасцянец", накіроўваць іх ва ўстанову для вывучэння і стварэння базы даных.

Першы пускавы комплекс мемарыяла адкрылі на тэрыторыі былога лагера 22 чэрвеня 2015 года. "Брама памяці" - 10-метровая бронзавая скульптура з фігурамі змучаных вязняў фашысцкага канцлагера. Іх целы пераплятаюцца са створкамі варот і калючым дротам, што сімвалізуе немагчымасць вырвацца з палону. Скульптурная кампазіцыя стала цэнтральным манументам мемарыяльнага комплексу. Вобразнае рашэнне прапанаваў скульптар Канстанцін Касцючэнка. Яшчэ ў 2010 годзе яго работа была адабрана на рэспубліканскім конкурсе.

Да варот вядзе Алея памяці, уздоўж якой устаноўлены гранітныя пліты з інфармацыяй аб месцах масавага знішчэння людзей на акупіраваных землях Беларусі. На адлегласці знаходзяцца два чыгуначныя вагоны - у такіх у Трасцянец звозілі палонных.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі