У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Кст 2014

Фатаграфіі з асабістых альбомаў сям'і Раманавых можна ўбачыць на выстаўцы-кірмашы "Пакроўскі кірмаш"

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фатаграфіі з асабістых альбомаў сям'і Раманавых можна ўбачыць на міжнароднай духоўна-асветнай выстаўцы "Пакроўскі кірмаш" у Мінску. Выстаўка падрыхтавана па благаславенні епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія і прысвечана 400-годдзю Дома Раманавых і 100-годдзю пачатку Першай сусветнай вайны, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У экспазіцыі прадстаўлены фатаграфіі з асабістых фотаальбомаў Раманавых, збораў прыхода Імператарскага Феадораўскага сабора Царскага Сяла ў Санкт-Пецярбургу, краязнаўчых музеяў гарадоў Магілёва (Беларусь) і Златавуста (Расія), зборы масквіча Генадзя Малафеева, які стварыў па благаславенні Патрыярха Алексія II фотаальбом "Венцаносная сям'я".

Некалькі блокаў фатаграфій прысвечаны перыяду Першай сусветнай вайны і знаходжанню царскай сям'і ў магілёўскай стаўцы галоўнакамандуючага.

Паводле слоў арганізатараў, з дапамогай фатаграфій і рэпрадукцый карцін, якія суправаджаюцца дзённікавымі запісамі і апісаннем жыцця сям'і Раманавых, яны імкнуліся паказаць узор высокай любові і чысціні адносін, узор хрысціянскага сямейнага ўкладу і выхавання дзяцей. "Ад гэтых цудоўных, прыгожых, высакародных твараў ідуць любоў і супакаенне, яны ўліваюць у душу святло і спакой. Без духоўнага погляду немагчыма зразумець падзеі, якія адбыліся з гасударом Мікалаем II і яго венцаноснай сям'ёй", - адзначылі яны.

"Сёння дзякуючы сведчанню царквы і рабоце гісторыкаў, якія атрымалі доступ да розных дакументаў, мы бачым, што сям'я імператара Мікалая II - гэта сапраўды святая сям'я, жыццё якой з'яўляецца лепшым узорам сямейнага ўкладу, заснаванага на хрысціянскіх традыцыях рускага народа", - дадалі арганізатары.

З экспазіцыяй можна азнаёміцца да 18 кастрычніка, да завяршэння работы "Пакроўскага кірмашу".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс