Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Лют 2024

Фалей выйграла турнір ITF у Грэноблі і паднялася на 48 месцаў у сусветным рэйтынгу

Фалей выйграла турнір ITF у Грэноблі і паднялася на 48 месцаў у сусветным рэйтынгу
Фота Міністэрства спорту і турызму

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Алёна Фалей стала пераможцай турніру ITF у французскім Грэноблі з прызавым фондам $60 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале беларуска перамагла ў трохсэтавым паядынку францужанку Манон Леанард - 6:1, 4:6, 6:4. Пасля гэтага поспеху 19-гадовая Алёна Фалей паднялася адразу на 48 пазіцый у сусветным рэйтынгу і цяпер знаходзіцца на 201-м месцы.

Экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка (31-ы нумар рэйтынгу WTA) сёння прыме старт на прадстаўнічым турніры WTA-1000 у катарскай Досе з прызавым фондам $3,2 млн. У першым раўндзе саперніцай беларускі будзе польская тэнісістка Магдалена Фрэш (52). Два папярэднія турніры ў сталіцы Катара выйгравала полька Іга Свёнтак, а ў 2020 годзе яго пераможцай была Арына Сабаленка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі