Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Май 2025

Эстафета "Ганаруся роднымi сімваламi" стартавала ў Беларусі

Эстафета
Фота з архiва

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадзены старт агульнарэспубліканскай эстафеце "Ганаруся роднымi сімваламi", прысвечанай Дню Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Іваненка.

"БРСМ запусціў патрыятычны марафон мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Беларусі, прыцягненне ўвагі грамадзян да ролі дзяржсімвалаў у фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці і гордасці, умацаванне іх пазітыўнага ўспрымання ў грамадстве. У гэтым годзе акцыя пройдзе з 6 па 12 мая", - расказаў Аляксандр Іваненка.

Паводле яго слоў, комплекс мерапрыемстваў будзе арганізаваны тэрытарыяльнымі камітэтамі БРСМ і будзе ўключаць урачыстыя цырымоніі ўручэння маладзёжных білетаў, фотаконкурсы, творчыя праграмы, тэматычныя аўтапрабегі, віктарыны і іншае.

"Дзяржаўныя сімвалы з'яўляюцца важным элементам культурнай спадчыны, і іх папулярызацыя садзейнічае захаванню і перадачы гэтай спадчыны будучым пакаленням. А распаўсюджванне ведаў і гордасці за сімвалы дзяржавы садзейнічае фарміраванню адзінай нацыянальнай самасвядомасці. Менавіта такія мэты мы ставім сабе пры арганізацыі эстафеты", - адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ.

Маладзёжныя тэндэнцыі патрабуюць правядзення акцыі і анлайн. "Мы запрашаем карыстальнікаў сеткі далучыцца да эстафеты і напоўніць інтэрнэт-прастору патрыятычным кантэнтам - апублікаваць на асабістых старонках у сацыяльных медыя фатаграфіі з дзяржаўнай сімволікай пад хэштэгамі #Ганарусяроднымiсімваламi, #роднаенароднае, #знаюсвойфлаг, #мойфлаг, #мойсцяг, #мойгимн, #мойгерб #Беларусь", - дапоўніў Аляксандр Іваненка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі