Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Jun 2018

Еўразійскі міжнародны фестываль культур пройдзе 21 чэрвеня ў Мірскім замку

19 чэрвеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Мірскі замак 21 чэрвеня прыме Еўразійскі міжнародны фестываль культур. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці "БелБрэнд".

Фестываль праводзіцца другі раз. Раней пляцоўкай для яго станавіўся Пінск. Мерапрыемства аб'ядноўвае творчых людзей з розных краін свету.

Гасцей чакае насычаная праграма. Адкрые фестываль міжнародны пленэр мастакоў, удзел у якім прымуць як вядомыя майстры, так і пачынаючыя тварцы.

Прадоўжыцца свята паказам беларускага дызайнера Настассі Фальковіч. Моднае шоу, дзе будзе прадстаўлена калекцыя адзення з беларускімі матывамі, пройдзе ў фармаце мюзікла з удзелам групы PAWA і шоу-балета "Феерыя".

У вячэрняй праграме фестывалю - канцэрт лаўрэатаў міжнароднай музычнай прэміі ЕАЭС BelBrand Award. У суправаджэнні сімфанічнага аркестра выступяць прадстаўнікі Беларусі, Расіі, Італіі, Сербіі, Азербайджана, Кыргызстана і Казахстана.

Запрашаюць гасцей фестывалю і на фальклорна-музычнае шоу "Падарожжа па Няўрыдзе", у якім прымуць удзел фэнтэзі-фолк-група Nevrida, шоу-дуэт "Арбат", уладальніца спецыяльнага прыза Еўразійскага міжнароднага рэйтынгавага чэмпіянату па ўсходніх танцах Мілена Вольская. Спецыяльнымі гасцямі стануць удзельніца шоу "Танцы на ТНТ" Юлія Касьміна і група Tap Town.

Еўразійскі міжнародны фестываль культур - міжнародны праект асацыяцыі "БелБрэнд" пад патранатам ЕЭК. Фестываль стаў унікальнай міжнароднай платформай для творчага развіцця моладзі краін ЕАЭС. Пад знакам "Мастацтва ў абарону брэндаў" ён дапамагае адкрываць новыя таленты ў галіне музыкі, літаратуры, выяўленчага, тэатральнага і танцавальнага мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі