Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Ліс 2017

"Еўрабачанне-2017" стартавала ў Тбілісі выступленнем грузінскага балета "Сухішвілі"

"Еўрабачанне-2017" стартавала ў Тбілісі выступленнем грузінскага балета "Сухішвілі"20 лістапада, Тбілісі /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2017" стартаваў сёння выступленнем грузінскага нацыянальнага балета "Сухішвілі". Урачыстая цырымонія праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы парламента Грузіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У ходзе цырымоніі гледачы таксама змогуць атрымаць асалоду ад выступленняў пераможцаў дзіцячага "Еўрабачання" ад Грузіі розных гадоў. За ўсю гісторыю конкурсу гэта краіна тройчы займала першае месца: у 2008, 2011 і 2016 гадах.

"Еўрабачанне-2017" стартавала ў Тбілісі выступленнем грузінскага балета "Сухішвілі"Удзельнікам конкурсу разам з кіраўнікамі дэлегацый давядзецца прайсціся па чырвонай дарожцы. Пасля гэтага адбудзецца жараб'ёўка, у час якой будзе вызначана чарговасць выступлення канкурсантаў у час фінальнага шоу.

Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" прадставіць Хелена МерааіНа працягу тыдня дэлегата ад Беларусі Хелену Мерааі чакае насычаная падрыхтоўка да выступлення. З выканаўцай працуе вялікая каманда - ад стыліста да рэжысёра.

Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2017", якое пройдзе 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія), прадставіць Хелена Мерааі з Мінска. Хелене 14 гадоў, яна ўдзельнічала ў трэцім сезоне шоу "Голас. Дзеці" ў камандзе Дзімы Білана. Выступала на конкурсе "Дзіцячая Новая хваля-2016" у складзе трыа "Эйва", дзе дзявочы калектыў стаў пераможцам. Уладальніца ўзнагарод шматлікіх конкурсаў. Спявае больш за восем гадоў. На дзіцячым "Еўрабачанні-2017" Хелена выканае песню "Я самая".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі