Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2016

Энцыклапедыю "Культура Беларусі" плануюць выпусціць у электронным варыянце

Прэзентацыя энцыклапедыі "Культура Беларусі" ў Мінску19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Энцыклапедыю "Культура Беларусі" плануюць выпусціць у электронным варыянце. Аб гэтым паведаміў на прэзентацыі энцыклапедычнага праекта першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў першага намесніка міністра, энцыклапедычныя выданні перажываюць момант абнаўлення і ўсё часцей выходзяць у электронным выглядзе. Шасцітомнае выданне "Культура Беларусі", як плануецца, таксама ўбачыць свет у электронным варыянце.

Ён адзначыў, што на выпуск шасці тамоў энцыклапедыі спатрэбілася сем гадоў. Людзі розных сфер культуры ўнеслі свой уклад у гэты маштабны праект. Выданне стала пераможцам у спецыяльнай намінацыі "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны" 55-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі".

Як дадаў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, з больш як 18 тыс. артыкулаў, якія апублікаваны ў энцыклапедыі, некаторыя ўбачылі свет упершыню. "Гэта выдавецкі праект, у якім шмат гаворыцца аб мастацкай творчасці, аб народнай творчасці Беларусі", - сказаў ён.

ырэктар выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч уручае энцыклапедыю "Культура Беларусі" дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раману МатульскамуПаводле слоў намесніка старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуша Стружэцкага, завяршэнне выпуску энцыклапедыі "Культура Беларусі" з'яўляецца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, і асабліва прыемна, што прэзентацыя гэтага маштабнага праекта адбываецца ў Год культуры.

Тадэвуш Стружэцкі не выключае, што ў недалёкай будучыні ўзнікне неабходнасць у дадатковым тыражы, паколькі гэта кніга зойме месца настольнай у многіх беларусаў, яна будзе запатрабавана сёння і заўтра.

Першы том энцыклапедыі "Культура Беларусі" ўбачыў свет у 2010 годзе. Кожны з шасці тамоў уключае больш за 2 тыс. 500 артыкулаў. У падрыхтоўцы выдання ўдзельнічаў вялікі аўтарскі калектыў - больш за 600 аўтараў практычна з усёй Беларусі, вядучых беларускіх спецыялістаў і даследчыкаў.

Прэзентацыя энцыклапедыі "Культура Беларусі" ў Мінску. Першы намеснік міністра інфармацыі Ігар ЛуцкіПраект падрыхтаваны ў выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Энцыклапедыя "Культура Беларусі" ўнікальная, аналагаў ёй няма на постсавецкай прасторы. У сацыяльна-значным выданні ў выглядзе энцыклапедычных артыкулаў прадстаўлена ўся культурная разнастайнасць Беларусі, гісторыя культуры краіны і яе сучасны стан, уклад у скарбніцу сусветнай культуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі