У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Лют 2018

"Энцыклапедыю Кітая" на беларускай мове, часопісы "Вясёлка" і "Бярозка" на кітайскай рыхтуюць да выхаду

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускамоўная "Энцыклапедыя Кітая" і нумары часопісаў "Вясёлка" і "Бярозка" на кітайскай мове рыхтуюцца да выхаду ў свет. Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні ў Міністэрстве інфармацыі каардынацыйнай групы па рэалізацыі праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Аляксандр Бадак расказаў, што ў самы бліжэйшы час убачыць свет беларускамоўнае выданне "Энцыклапедыі Кітая", над якім беларусы працавалі сумесна з кітайскімі кнігавыдаўцамі. Толькі што выйшаў з друку том перакладаў "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы", які ўключае творы 100 кітайскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Перакладчык - Мікалай Мятліцкі, мастак выдання - Каміль Камал. Унікальнае выданне з'яўляецца працягам анталогіі перакладаў кітайскай паэзіі "Пад крыламі дракона. Сто паэтаў Кітая", якая ўбачыла свет у выдавецкім доме "Звязда" яшчэ ў 2012 годзе. Абмяркоўвалася пытанне шырокай прэзентацыі анталогіі "Пялёсткі лотаса і хрызантэмы" на Пекінскім кніжным кірмашы-выстаўцы ў жніўні 2018 года, а таксама прадстаўлення яе на мерапрыемствах у Вільнюсе, Варшаве, Бялградзе, Маскве.

Размова ішла аб падрыхтоўцы "кітайскіх нумароў" часопісаў "Вясёлка" і "Бярозка". У гэтай рабоце актыўнае садзейнічанне беларускім масмедыя аказвае Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Раней выходзілі "кітайскія нумары" часопісаў "Нёман" і "Маладосць". На старонках гэтых выданняў з'яўляюцца новыя пераклады як класічных, так і сучасных твораў кітайскай прозы, паэзіі.

Удзел у пасяджэнні прынялі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка" Уладзімір Ліпскі і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс