Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Apr 2015

Эмір Кустурыца пачне здымаць фільм у Беларусі ў 2017 годзе

Эмір Кустурыца пачне здымаць фільм у Беларусі ў 2017 годзе27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сербскі рэжысёр Эмір Кустурыца пачне здымаць свой фільм у Беларусі ў 2017 годзе. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час сустрэчы з міністрам культуры Беларусі Барысам Святловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У канцы верасня я завяршу здымкі свайго фільма "На млечным шляху", у 2016 годзе ў мяне Канскі фестываль. Таму ў 2017 годзе змагу пачаць здымаць фільм у Беларусі", - сказаў Эмір Кустурыца.

Кінастудыя "Беларусьфільм" і французская кінакампанія Cinema Soleil восенню 2014 года заключылі мемарандум аб сумеснай вытворчасці поўнаметражнага ігравога фільма "Калі не цяпер, то калі?" сербскага рэжысёра Эміра Кустурыцы. Сцэнарый карціны напісаны Кустурыцам сумесна з Горданам Міхічам паводле аднайменнага рамана італьянскага паэта, пісьменніка і перакладчыка Прыма Леві.

Дзеянне ў фільме будзе адбывацца ў час Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. У карціне расказваецца аб партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Раман Прыма Леві напісаны ў 1982 годзе і ўдастоены прэстыжных літаратурных узнагарод Італіі - прэміі Камп'ела і прэміі Віярэджа.

Эмір Кустурыца - сербскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, прадзюсар з сусветным імем, фільмы якога адзначаны ўзнагародамі самых буйных кінафестываляў Еўропы, уключаючы дзве "Залатыя пальмавыя галіны" Канскага кінафестывалю. Рэжысёр з'яўляецца кавалерам ордэна Ганаровага легіёна, замежным членам Акадэміі навук і мастацтваў Рэспублікі Сербскай. Эмір Кустурыца ўзнагароджаны прызам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі