Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Снж 2015

Ёлка з цацкамі па тэхналогіях векавой даўнасці ўпрыгожыць выстаўку ў сядзібе Рэпіна пад Віцебскам

17 снежня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Калядная ёлка з цацкамі па тэхналогіях канца XIX - пачатку XX стагоддзяў упрыгожыць навагоднюю выстаўку ў музеі-сядзібе І.Рэпіна "Здраўнёва" пад Віцебскам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла менеджар па спецпраектах турфірмы - арганізатара выстаўкі Алена Паднябеснава.

Выстаўка "Зімовыя ўзоры" адкрыецца ў музеі-сядзібе 27 снежня. Яна стане вынікам вялікай работы, праведзенай педагогамі і вучнямі Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па культурна-адукацыйным праекце "Скарбніца". Праект рэалізуецца ўжо некалькі гадоў. Дзеці вывучаюць рэгіянальныя асаблівасці культурных традыцый канца XIX - пачатку XX стагоддзяў і затым увасабляюць іх у сваіх работах у тэхніцы выцінанкі, саломапляцення, ткацтва і іншых. Ткацтва вучняў складае аснову штогадовых экспазіцый у музеі-сядзібе Рэпіна.

Навінкай гэтага года стане ўстаноўленая ў майстэрні мастака ёлка, упрыгожаная незвычайнымі цацкамі. Яны выраблены вучнямі цэнтра па тэхналогіях і традыцыях векавой даўнасці. Для гэтага дзеці вывучалі спецыяльную літаратуру, знаёміліся з архіўнымі фондамі абласнога краязнаўчага музея. "Няхай цацкі з саломы, паперы атрымаліся простыя, немудрагелістыя. Але гэта вельмі цікава і вяртае нас у мінулае", - адзначыла Алена Паднябеснава. Яна растлумачыла, што сам праект служыць захаванню і папулярызацыі культурных традыцый не толькі сярод мясцовага насельніцтва, але і турыстаў, бо музей-сядзіба ўключаны ў экскурсійныя маршруты.

Убраная лясная прыгажуня і іншыя экспанаты выстаўкі дапамогуць стварыць атмасферу эпохі, калі сям'я Рэпіна прыязджала ў Здраўнёва на Каляды. Экспазіцыя будзе працаваць да канца студзеня 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі