Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Dec 2017

Ёлка ў стылі стымпанк і пано з бяросты - вучні ўручылі Лукашэнку навагоднія падарункі

Ёлка ў стылі стымпанк і пано з бяросты - вучні ўручылі Лукашэнку навагоднія падарункі28 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Вучні ўручылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, ад імя ўсіх дзяцей Беларусі. Падарункі былі сёння перададзены асабіста кіраўніку дзяржавы на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей, якое прайшло ў Палацы Рэспублікі ў рамках акцыі "Нашы дзеці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адзін з падарункаў - пано "Зімовыя забавы". На ім паказаны дзеці, якія гуляюць у хакей, катаюцца на лыжах, каньках і санках, гуляюць у снежкі і лепяць снежную бабу. Работа выканана з тонкай расслоенай бяросты і аформлена дапаўненнем з аб'ёмнай кары. Яе аўтарамі сталі вучні аб'яднання па інтарэсах "Плафо" Жлобінскага гарадскога цэнтра творчасці дзяцей і моладзі "Эўрыка".

Ёлка ў стылі стымпанк і пано з бяросты - вучні ўручылі Лукашэнку навагоднія падарункіДругі сувенір, уручаны Прэзідэнту, - арт-аб'ект "Казачніца". Гэта навагодняя ёлка, выкананая ў стылі стымпанк у выглядзе паўмесяца з дрэва і скуры. Асноўнымі элементамі яе аддзелкі сталі дэталі гадзіннікавых механізмаў, металічныя маланкі, фігурнае каляровае шкло. Ёлка ўпрыгожана дэкарыраванай каляровай святлодыёднай стужкай, у якасці ёлачнага ўпрыгажэння выкарыстаны сімвал 2018 года - сабака. Работа выканана навучэнцамі Лідскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі