Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Кст 2020

Ёлачныя цацкі з розных краін свету прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі

Ёлачныя цацкі з розных краін свету прадставяць у Нацыянальным гістарычным музеі

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Навагодні выставачны праект "Музей ёлачных цацак" адкрыецца 7 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі, расказалі БЕЛТА арганізатары.

Выстаўка з'яўляецца часткай збору буйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Штогод "Музей ёлачных цацак" папаўняе свае фонды. Наведвальнікі ўбачаць экспанаты з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.

"У чаканні навагодніх свят і зімовага чараўніцтва кожнае дзіця зможа акунуцца ў чароўную казку, а дарослы - вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Выстава раскажа пра гісторыю вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён і азнаёміць з традыцыямі навагодніх свят розных краін, у тым ліку Конга, Перу, Інданезіі, Новай Зеландыі, Паўночнай Карэі", - расказалі ў музеі.

Праект створаны сумесна з фабрыкай ёлачных цацак "ГРАЙ". Госці музея змогуць даведацца пра ўсе сакрэты вытворчасці навагодніх упрыгажэнняў на адзінай у Беларусі фабрыцы ёлачных цацак, а таксама пад кіраўніцтвам мастакоў прадпрыемства прайсці адукацыйныя майстар-класы па вырабе ёлачных цацак. Для самых маленькіх гасцей арганізатары падрыхтавалі для паказу мініяцюрны інтэрактыўны калядны гарадок.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі