У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Сак 2015

Экзатарыум адкрыецца 14 сакавіка ў Мінскім заапарку

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экзатарыум пачне працаваць 14 сакавіка ў Мінскім заапарку, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экзатарыуме - доме для экзатычных жывёл Паўднёвай Амерыкі - размесціцца новая экспазіцыя "Арынока". Тут наведвальнікі заапарка ўбачаць унікальных малпаў (сайміры, тамарынаў, капуцынаў), незвычайных рэптылій (водных чарапах, кракадзілавых кайманаў, рэдкіх змей), экзатычных марскіх і прэснаводных рыб, трапічных птушак (туканоў, папугаяў ара), а таксама млекакормячых (ягуараў, пум, ацэлотаў, учэпістахвостых дзікабразаў, капібар, лістаносаў-акулярнікаў) і іншых цікавых жывёл.

У новым комплексе ёсць і адкрытыя вулічныя вальеры, і ўнутраныя памяшканні для ўтрымання жывёл у халодную пару года. Унутры павільёна створаны мікраклімат, блізкі да прыроднага, характэрнага для субтропікаў. У вальерах шмат вадаёмаў, ёсць ляжанкі з падагрэвам. У цэнтры экспазіцыі - сяміметровы вадаспад.

Інтэр'еры экзатарыума выраблены ўручную па асаблівых тэхналогіях, яны ўпрыгожаны раслінамі, каляровымі маскамі індзейцаў, драўлянымі рытуальнымі скульптурамі. Звяртае на сябе ўвагу элемент дэкарацыі на другім паверсе - туземная пірога, побач - вясло і калчан са стрэламі. Усё ў інтэр'еры прадумана, нават падлога на абодвух узроўнях экспазіцыі нагадвае патрэсканую ад засухі бурую глебу.

Назіраць за жывёламі экзатарыума наведвальнікі змогуць з назіральных пляцовак, размешчаных на розных узроўнях. У комплексе шкляны дах, спецыяльнае светлавое абсталяванне і сістэма кандыцыяніравання, таму і гаспадарам - экзатычным жывёлінам, і наведвальнікам, якія прыйдуць на іх паглядзець, будзе тут камфортна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску