Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Крс 2016

Экспазіцыя музея Напалеона Орды адкрылася для наведвальнікаў у Іванаўскім раёне

Музей Напалеона Орды ў Варацэвічах27 красавіка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. На малой радзіме мастака і кампазітара Напалеона Орды ў вёсцы Варацэвічы Іванаўскага раёна 27 красавіка адбылося ўрачыстае адкрыццё музейнай экспазіцыі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшы навуковы супрацоўнік раённага музейнага комплексу Напалеона Орды Ларыса Дрычыц.

Экспазіцыя размясцілася ў новым будынку музея, які быў адкрыты ў канцы мінулага года за кошт сродкаў міжнароднага гранта па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва. Увесь гэты час ішло фарміраванне новай экспазіцыі. Яна займае пяць выставачных залаў, у якіх размясцілася каля 3 тыс. экспанатаў - прадметаў, звязаных з жыццём і творчасцю знакамітага ўраджэнца Варацэвіч.

Першая зала знаёміць наведвальнікаў з дзяцінствам мастака і кампазітара - яго сям'ёй, радавым маёнткам, гісторыяй раскопак у Варацэвічах. Другая зала прысвечана французскаму перыяду ў жыцці Напалеона Орды: яго ўдзелу ў паўстанні 1830-1831 гадоў і эміграцыі, якая прадоўжылася чвэрць стагоддзя. У трэцяй зале прадстаўлены работы мастака - копіі акварэлей, малюнкаў і літаграфій.

Своеасаблівае падарожжа ў часе адбываецца ў зале, дзе размясцілася выстаўка работ гродзенскага фотамастака Андрэя Янкоўскага. Некалькі гадоў таму ён аб'ехаў знакавыя аб'екты, якія калісьці адлюстраваў Орда. Сучасныя фатаграфіі на 18 планшэтах дапаўняюць старажытныя выявы знаёмых мясцін. Яшчэ адно памяшканне ў будынку музея, упрыгожанае работамі Напалеона Орды, абсталявана пад канферэнц-залу. У пэўныя дні там будзе праходзіць урачыстая рэгістрацыя шлюбаў. Першая цырымонія ўжо назначана на 7 мая.

Музей Напалеона Орды ў ВарацэвічахПершымі новую экспазіцыю ацанілі спецыялісты аддзелаў ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гаррайвыканкамаў Брэсцкай вобласці, якія курыруюць пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Прэзентацыя ў Варацэвічах стала яркім дапаўненнем да праграмы праведзенага тут семінара-вучобы.

Раённы музейны комплекс Напалеона Орды быў заснаваны ў 2007 годзе і прымеркаваны да 200-годдзя з дня нараджэння знакамітага земляка. Акрамя музея ў яго ўваходзіць карцінная галерэя, дзе размяшчаюцца работы сучасных мастакоў, выкананыя на пленэрах у Іванаве. У перспектыве комплекс дапоўніць радавы дом Орды, які тут аднаўляюць па малюнках мастака. У 2015 годзе музейны комплекс у Варацэвічах наведалі больш за 8 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі