Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Чэр 2023

Экскурсію, кінапаказ і тэматычныя зоны арганізуюць 22 чэрвеня ў музеі гісторыі ВАВ

Экскурсію, кінапаказ і тэматычныя зоны арганізуюць 22 чэрвеня ў музеі гісторыі ВАВ
Фота з архiва

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэматычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, пройдзе 22 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Праграма мерапрыемства ўключае тэматычную экскурсію "Толькі памяць сэрца гаворыць...", інтэрактыўную кропку "Брэсцкая крэпасць", кніжную выставу. Будзе працаваць прастора "Музей для дзяцей", на якой арганізуюць віктарыну "Пра Вялікую Айчынную вайну", навучаць стварэнню тэматычных паштовак і правядуць майстар-класы "Пластылінавы жывапіс" і "Франтавая рукавіца".

Адбудзецца паказ фільма "Брэсцкая крэпасць" (кінастудыя "Беларусьфільм", працягласць 131 мін.). Наведвальнікам прадставяць часовую экспазіцыю "Беларусь жыве, Беларусь змагаецца…". Акрамя таго, будуць працаваць тэматычная зона з размалёўкамі для дзяцей і тэматычная фотазона для дзяцей і дарослых.

Дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны - 22 чэрвеня 1941 года - стаў адным з самых трагічных дзён у гісторыі Беларусі, калі нацысцкая Германія без абвяшчэння вайны напала на Савецкі Саюз, пачаўшы тым самым вайну, якая ператварылася ў кровапралітную бітву, што прадаўжалася больш за чатыры гады і забрала жыцці мільёнаў людзей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі