Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Стд 2015

Экіпажы "МАЗ-СПОРТаўта" завяршылі шосты этап "Дакара-2015" на 6-м, 11-м і 31-м месцах

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпажы беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта", якія выступаюць у класе грузавікоў (Т4) на ралі-рэйдзе "Дакар-2015", паспяхова дабраліся да фінішу шостага этапу, заняўшы 6-е, 11-е і 31-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Зноў лепшы рэзультат (6-е месца) сярод беларускіх удзельнікаў прэстыжных спаборніцтваў паказаў экіпаж пілота Сяргея Вязовіча (510-ы стартавы нумар), у які ўваходзяць таксама штурман Павел Гаранін і механік Андрэй Жыгулін. Ён пераадолеў 255-кіламетровы спецучастак шостага этапу за 3 гадз. 19 мін. 44 сек., адстаўшы ад пераможцы - расійскага экіпажа каманды "КамАЗ-Майстар" Эдуарда Нікалаева - на 25 мін. 16 сек. Менавіта дружына Нікалаева пасля шасці этапаў гонкі ўзначальвае агульны залік у грузавым класе. Экіпаж Вязовіча ў генеральнай класіфікацыі знаходзіцца на пятым месцы, уступаючы лідару 1 гадз. 16 мін. 44 сек.

Беларускі экіпаж пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага (стартавы нумар 535) завяршыў спаборніцтвы на шостым этапе цяперашняй гонкі 11-м (час праходжання спецучастка - 3 гадз. 36 мін. 58 сек., пройгрыш пераможцу - 42 мін. 30 сек.). Яшчэ адзін экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Уладзіміра Васілеўскага (560-ы нумар) дабраўся да фінішу 31-м (час - 5 гадз. 54 мін. 51 сек., адставанне - 3 гадз. 23 сек.). У агульным заліку экіпаж Аляксандра Васілеўскага ўзняўся з 16-га месца на 12-е (пройгрыш лідару - 3 гадз. 48 мін. 57 сек.). Экіпаж Уладзіміра Васілеўскага ў генеральнай класіфікацыі знаходзіцца на 34-м месцы (15 гадз. 36 мін. 50 сек.).

У класе матацыклаў шосты этап "Дакара-2015" выйграў партугалец Элдэр Радрыгес (Honda), у квадрацыклістаў усіх апярэдзіў гоншчык з Чылі Ігнасіа Касале (Yamaha), у класе пазадарожнікаў выйграў катарскі гоншчык Насер Салех Аль-Ація (MINI). У агульным заліку матацыклетнага класа лідарства захоўвае іспанец Хуан Барэда Борт (Honda), у спаборніцтвах пазадарожнікаў - экіпаж катарскага пілота Насера Салеха Аль-Аціі (MINI). Сярод квадрацыклістаў першае месца па-ранейшаму займае польскі гоншчык Рафал Сонік (Yamaha).

Сёмы этап гонкі для грузавікоў будзе адрознівацца ад папярэдніх - іх чакае бівуак марафон (калі ў час начоўкі паміж двума этапамі гонкі рамонтам і абслугоўваннем машыны можа займацца толькі сам экіпаж без дапамогі каманды). Выязджаць яны будуць з чылійскага горада Ікіке, працягласць спецучастка - 335 км, ліязона - 101 км.

Адлегласць, якую на працягу 13 этапаў (па тэрыторыі Аргенціны, Балівіі і Чылі) трэба будзе пераадолець удзельнікам спаборніцтваў у грузавым класе, складзе амаль 8,2 тыс. км, у іншых класах - больш як 9 тыс. км, прычым некаторыя гоначныя ўчасткі праходзяць на вышыні звыш 3,5 тыс. м. Завершыцца ралі-рэйд 17 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі