У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Стд 2019

Экіпаж Вязовіча выйграў этап "Дакара-2019", але апынуўся на пятым месцы з-за штрафу

Экіпаж Вязовіча выйграў этап
Фота Facebook "МАЗ-СПОРТаўта"

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж Сяргея Вязовіча, пілота каманды "МАЗ-СПОРТаўта", прыйшоў першым на шостым этапе ралі-рэйду "Дакар-2019", але з-за штрафу апынуўся на пятым месцы, паведамляе БЕЛТА.

У Facebook "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч расказаў, што ў цэлым шосты этап быў для каманды нядрэнным: на фініш беларусы прыехалі першымі (час, паводле даных афіцыйнага сайта ралі, - 4 гадз 28 мін 25 сек). "Можна было б быць задаволеным рэзультатам, але на адным з бакавых спускаў мы не ўтрымалі грузавік на трэку і давялося спусціцца ўніз. Наверсе засталася адна з кропак. 20 мінут мы спрабавалі вярнуцца, паколькі вельмі высока. Згодна з рэзламентам нам дадуць штраф, тут рана радавацца перамозе на спецучастку", - адзначыў ён.

Паводле даных афіцыйнага сайта "Дакара", на першым месцы па выніках шостага этапу знаходзіцца экіпаж галандца Жэрара дэ Роя на "Івека" (4 гадз 34 мін 10 сек, на другім з рэзультатам 4 гадз 34 мін 40 сек аргенцінец Федэрыка Вілагра ("Івека"), на трэцім - прадстаўнік каманды "КамАЗ-Майстар" расіянін Дзмітрый Сотнікаў (4 гадз 41 мін 15 сек).

Ралі-рэйд "Дакар-2019" праходзіць па тэрыторыі Перу і завершыцца 17 студзеня ў Ліме. Гоншчыкам давядзецца праехаць амаль 5 тыс. км. Большая частка маршруту пралягае праз пясчаныя трасы з дзюнамі і іншымі перашкодамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску