Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Jan 2021

Экіпаж Сяргея Вязовіча займае чацвёртае месца пасля першага этапу "Дакара-2021"

Экіпаж Сяргея Вязовіча займае чацвёртае месца пасля першага этапу

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж Сяргея Вязовіча, які выступае за каманду "МАЗ-СПОРТаўта", займае чацвёртае месца пасля першага этапу "Дакара-2021", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Этап з Джыды ў Бішу са спецучасткам 277 км адзін з двух беларускіх экіпажаў пераадолеў за 3 гадзіны 28 мін. 35 сек. Лідарства ж захапіў расіянін Дзмітрый Сотнікаў, які выступае за дружыну "КАМАЗ-Майстар". Яго час на гэтым адрэзку шматдзённага ралі - 3 гадзіны 17 мін. 50 сек. Другім фінішаваў чэх Алеш Лопрайс з каманды "Прага", які ўступіў лідару 7 мін. 56 сек. Трэцяе месца заняў яшчэ адзін прадстаўнік расійскага "КАМАЗ-Майстар" Антон Шыбалаў (адставанне +8 мін. 07 сек.).

Другі беларускі экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Аляксея Вішнеўскага не абмінулі тэхнічныя праблемы. Ён фінішаваў на 17-й пазіцыі, паказаўшы падагульняючы рэзультат 4 гадзіны 37 мін. 13 сек.

На другім этапе ралі, што праходзіць сёння (4 студзеня), грузавікам трэба пераадолець адлегласць з Бішы ў Вадзі-аль-Давасір (спецучастак - 457 км).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі