Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Ліп 2016

Экіпаж МАЗа завяршыў трэці этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях" на другім месцы

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж Сяргея Вязовіча заняў другое месца на трэцім этапе міжнароднага ралі-рэйду "Шаўковы шлях-2016", паведамілі БЕЛТА ў камандзе "МАЗ-СПОРТаўта" .

Спецучастак працягласцю 200 км аказаўся першым сур'ёзным выпрабаваннем. Папярэдні спецучастак быў адменены арганізатарамі з-за моцнага ліўню.

Экіпаж Сяргея Вязовіча ўпэўнена праехаў спецучастак прыкладна за 2 гадзіны 7 мінут. Наперадзе быў толькі КамАЗ Андрэя Каргінава, які апярэдзіў беларусаў на 1 мінуту 36 секунд. У генеральнай класіфікацыі мазаўскі экіпаж таксама заняў другую пазіцыю, але з меншым адставаннем ад расіяніна - на 1 мінуту 27 секунд.

МАЗ Аляксея Вішнеўскага фінішаваў на 9-м месцы, патраціўшы на праходжанне спецучастка больш за 2 гадзіны 13 мінут. На 11-й пазіцыі завяршыў этап Аляксандр Васілеўскі. Яго час - 2 гадзіны 17 мінут, а адставанне ад лідара - амаль 11 з палавінай мінут.

"Заезд склаўся спрыяльна і для нашага экіпажу, і для ўсёй каманды. Не сакрэт, што мне імпануюць скорасныя ўчасткі, на якіх, як правіла, удаецца паказваць добрыя вынікі. Тэхніка не падвяла, як і экіпаж. Маглі б ехаць і хутчэй, але было абмежаванне - да 140 км/гадз. Да таго ж траса перыядычна праходзіла ўздоўж населеных пунктаў, так што даводзілася збаўляць скорасць. У цэлым мы засталіся задаволеныя этапам", - прызнаўся пілот і кіраўнік каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч.

Наступны этап прывядзе з Кастаная ў Астану. Скорасны ўчастак працягласцю 345 км пройдзе па казахскіх стэпах. Як абяцаюць арганізатары, тэмп каравана стане крыху спаканейшы, хоць пачнецца спецучастак з хуткіх грунтавых дарог.

Міжнароднае ралі "Шаўковы шлях" праходзіць па тэрыторыях адразу трох краін - Расіі, Казахстана і Кітая. Працягласць маршруту - 10 735 км, прычым амаль 40 працэнтаў шляху складаюць спецучасткі. Гоншчыкам трэба праехаць 15 этапаў - на два больш, чым на "Дакары". Марафон праходзіць праз 15 гарадоў, пустыню Гобі і хрыбты Цянь-Шаня, а адзін з этапаў прывядзе да возера Балхаш. У ралі-рэйдзе прымаюць удзел 24 грузавікі і 100 пазадарожнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі