Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Стд 2016

Экіпаж МАЗа Аляксандра Васілеўскага завяршыў дзясяты этап "Дакара" на восьмым месцы

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж каманды "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраваннем Аляксандра Васілеўскага прыйшоў да фінішу восьмым на дзясятым этапе "Дакара", паведаміў БЕЛТА партнёр каманды - Альфа-Банк (Беларусь).

Маршрут дзясятага этапу ўключаў пясчаныя ўчасткі. Траса працягласцю 278 км стала адной з самых складаных: экіпажы сутыкнуліся з вялікай колькасцю дзюн, якіх практычна не было на першых этапах марафону. Пераможцам этапу стаў галандзец Паскаль дэ Баар на Renault, а адразу два камазаўскія экіпажы з-за праблем на трасе фінішавалі ў другой палавіне спіса з больш як трохгадзінным адставаннем.

Для МАЗа Аляксандра Васілеўскага заезд склаўся паспяхова. Экіпаж прыйшоў да фінішу на 8-м месцы, патраціўшы на праходжанне спецучастка амаль 5 гадзін 44 мінуты. Адставанне ад лепшага рэзультату дня склала 52 мінуты. У агульным заліку беларусы ўзняліся на 19-ы радок і цяпер адстаюць ад лідара гонкі Жэрара дэ Роя на 7 гадзін 19 мінут.

"Дзясяты этап стаў на рэдкасць складаным - і па пакрыцці трасы, і па навігацыі. Скорасных участкаў не было - замест іх былі пяскі, камяністае поле і бездарожжа. Многія экіпажы збіваліся з маршруту і блукалі. Нашы экіпажы ехалі адносна стабільна, тэхніка не падвяла", - адзначылі ў камандзе.

"Хуткая тэхнічка" Уладзіміра Васілеўскага прыйшла да фінішу на 20-м месцы. Час праходжання дыстанцыі - 7 гадзін 16 мінут, адставанне ад пераможцы заезду - 2 гадзіны 24 мінуты. У генеральнай класіфікацыі беларускі экіпаж размясціўся на 26-м месцы і прайграе "лятучаму галандцу" Жэрару дэ Рою больш як 14 гадзін 49 мінут.

Уладальнікам беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" выступае Мінскі аўтазавод, партнёрам - Альфа-Банк (Беларусь). Ралі-рэйд "Дакар-2016" праходзіць па тэрыторыях дзвюх краін - Аргенціны і Балівіі. Завершыцца гонка 16 студзеня ў Расарыа. За гэты час гоншчыкам трэба праехаць амаль 9 тыс. км ва ўмовах бездарожжа, высакагор'я, камяністых участкаў, каньёнаў, саланчакоў, пясчаных дзюн і барханаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі