Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Jan 2015

Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" завяршыў пяты этап "Дакара-2015" на 3-м месцы

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках пятага этапу ралі-рэйду "Дакар-2015" экіпаж беларускай каманды "МАЗ-СПОРТаўта" пілота Сяргея Вязовіча ў класе грузавікоў (Т4) заняў 3-е месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Экіпаж пілота Сяргея Вязовіча (510-ы стартавы нумар) са штурманам Паўлам Гараніным і механікам Андрэем Жыгуліным завяршыў спаборніцтвы на 458-кіламетровым спецучастку пятага этапу трэцім з часам 4 гадз 50 мін 41 сек. Пройгрыш экіпажу-пераможцу расіяніна Эдуарда Нікалаева, які прадстаўляе каманду "КАМАЗ-Майстар", склаў 15 мін 46 сек. Менавіта дружына Нікалаева пасля пяці этапаў гонкі ўзначаліла агульны залік у грузавым класе. Экіпаж Вязовіча ў генеральнай класіфікацыі знаходзіцца на шостым месцы, уступаючы лідару 51 мін 28 сек.

Беларускі экіпаж пад кіраваннем Аляксандра Васілеўскага (стартавы нумар 535) завяршыў спаборніцтвы на пятым этапе гонкі 12-м (час праходжання спецучастка - 5 гадз 18 мін 31 сек, пройгрыш пераможцу - 43 мін 36 сек). Яшчэ адзін экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраваннем Уладзіміра Васілеўскага (560-ы нумар) дабраўся да фінішу 37-м (час - 8 гадз 20 мін 11 сек, адставанне - 3 гадз 45 мін 16 сек). У агульным заліку экіпаж Аляксандра Васілеўскага займае 16-е месца (пройгрыш лідару - 3 гадз 6 мін 27 сек), Уладзіміра Васілеўскага - 34-е (+12 гадз 36 мін 27 сек).

У класе матацыклаў пяты этап "Дакара-2015" выйграў іспанец Марк Кома (KTM), у квадрацыклістаў усіх апярэдзіў польскі гоншчык Рафал Сонік (Yamaha), у класе пазадарожнікаў выйграў расійскі гоншчык Уладзімір Васільеў (MINI). У агульным заліку матацыклетнага класа лідарства захоўвае іспанец Хуан Барэда Борт (Honda), у спаборніцтвах пазадарожнікаў - экіпаж катарскага пілота Насера Салеха Аль-Аціі (MINI). Сярод квадрацыклістаў першае месца па-ранейшаму займае польскі гоншчык Рафал Сонік (Yamaha).

Шосты этап гонкі пройдзе паміж чылійскімі гарадамі Антафагаста і Ікіке. У грузавікоў працягласць спецучастка будзе 255 км, ліязона - 370 км. Адлегласць, якую на працягу 13 этапаў (па тэрыторыі Аргенціны, Балівіі і Чылі) трэба будзе пераадолець удзельнікам спаборніцтваў у грузавым класе, складзе амаль 8,2 тыс. км, у іншых класах - больш за 9 тыс. км, прычым некаторыя гоначныя ўчасткі праходзяць на вышыні звыш 3,5 тыс. м. Завершыцца ралі-рэйд 17 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі