У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2019

Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" фінішаваў трэцім на чарговым этапе ралі "Шаўковы шлях"

Экіпаж
Фота "МАЗ-СПОРТаўта"

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" пад кіраўніцтвам Сяргея Вязовіча на трэцім этапе ралі "Шаўковы шлях" заняў трэцяе месца, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "МАЗ".

Удзельнікі пераадолелі сёння 360-кіламетровы ліязон, потым яны перасеклі расійска-мангольскую граніцу і пасля гэтага праехалі спецучастак. Траса чарговы раз памяняла сваю канфігурацыю, іншым быў і характар пакрыцця. Калі першыя два дні ўдзельнікі правялі на лясных скорасных спецучастках Усходняй Сібіры, то сёння іх чакаў класічны стэпавы рэйдавы этап: прама, хутка, роўна, суха, шырока.

Лідар каманднага заліку Сяргей Вязовіч сёння стаў трэцім. Яго абагналі экіпажы "КамАЗ" пад кіраўніцтвам Андрэя Каргінава, які стаў першым, і Антона Шыбалава.

"Спецучастак быў сёння нядрэнны, мы вельмі хутка праехалі з высокай сярэдняй скорасцю. Але ў пачатку ў нас была не вельмі ўдалая стартавая пазіцыя - мы былі першымі з грузавікоў, а след ад "джыпаў" не вельмі відаць, таму ў пачатку спецучастка мы дапусцілі пару навігацыйных памылак, страціўшы некалькі хвілін", - сказаў лідар каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргей Вязовіч. Таксама ён адзначыў, што з аўтамабілем узніклі непаладкі, з-за чаго давялося ехаць не больш за 90-100 км/гадз на прамых адрэзках шляху, імкнучыся не перагрэць матор вышэй за 100 градусаў.

Заўтра ўдзельнікам трэба будзе пераадолець дыстанцыю чацвёртага кальцавога этапу па маршруце "Улан-Батар - Улан-Батар". Агульная працягласць дыстанцыі складзе 477 км, пры гэтым даўжыня спецучастка будзе складаць 470 км.

Як паведамлялася, каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў канцы чэрвеня адправілася на міжнародны ралі-рэйд "Шаўковы шлях". Спартыўныя грузавікі МАЗ да пачатку гонкі ўдзельнічалі ў роўд-шоу па расійскіх гарадах. Ралі стартавала ў Іркуцку. Фінішуюць удзельнікі ў кітайскім Дуньхуане.

Маршрут перавышае 5 тыс. км, з якіх палавіна прыпадзе на спецучасткі. Беларусь выставіла тры экіпажы. Гонка стане для беларусаў генеральным выпрабаваннем перад ралі-рэйдам "Дакар": плануецца павысіць навыкі экіпажаў і абкатаць тэхніку, пратэсціраваць многія ноу-хау.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску