Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Ліс 2016

Дзве выставы да 150-годдзя з дня нараджэння Леона Бакста адкрыліся ў Парыжы

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве выставы, прысвечаныя 150-годдзю з дня нараджэння вядомага мастака, сцэнографа і ілюстратара Леона Бакста, адкрыліся ў Парыжы, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Ураджэнец Гродна Леон Бакст знакаміты перш за ўсё сваімі дэкарацыямі і касцюмамі для балетных пастановак "Рускіх сезонаў" Сяргея Дзягілева, якія ў пачатку ХХ стагоддзя з вялікім поспехам прайшлі ў Парыжы і Лондане. Рашэннем 38-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА юбілей Бакста ўключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА на 2016-2017 гады.

21 лістапада ў будынку Гранд-опера ў палацы Гарнье адкрылася выстава "Бакст: ад рускага балета да высокай моды", прысвечаная яго жыццю і творчасці. Гэта першая ў Францыі такая экспазіцыя з 1924 года (года смерці Бакста). Тут прадстаўлены тэатральныя касцюмы, сцэнаграфічная эскізы і малюнкі, выкананыя Леонам Бакстам, а таксама калекцыі высокай моды вядучых дамоў моды свету, створаныя па матывах сцэнічных касцюмаў знакамітага ўраджэнца Беларусі. Выстава ў Гранд-опера прадоўжыцца па 5 сакавіка 2017 года.

22 лістапада ў штаб-кватэры ЮНЕСКА адкрылася выстава дзіцячага малюнка "Тэатральнае мастацтва вачамі дзіцяці", таксама прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Леона Бакста. На ёй прадстаўлены работы вучняў школ мастацтваў Гродзенскай вобласці. Адкрываючы экспазіцыю, пасол Беларусі ў Францыі, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка адзначыў значэнне творчасці Леона Бакста для сусветнага тэатральнага, сцэнічнага мастацтва і моды, дзякуючы якому мастака па праву называюць заканадаўцам тэатра і моды. Аўтары малюнкаў - а самаму малодшаму з іх усяго 10 гадоў - пастараліся паказаць сваё бачанне тэатра. Выстава будзе доўжыцца да 25 лістапада бягучага года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі