Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Feb 2018

Дзве беларускія фрыстайлісткі выйшлі ў фінал алімпійскага турніру ў лыжнай акрабатыцы

15 лютага, Пхёнчхан /Кар. БЕЛТА/. На алімпійскім турніры фрыстайлістаў пачаліся спаборніцтвы майстроў лыжнай акрабатыкі, дзе беларускія спартсмены маюць рэальныя шанцы на медалі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

З трох прадстаўніц Беларусі пасля першай кваліфікацыйнай спробы ў лік удзельніц галоўнага фіналу змагла прабіцца Ганна Гуськова, якая паказала другі рэзультат сярод 25 удзельніц спаборніцтваў (100,45 бала).

Алімпійская чэмпіенка Ала Цупер з рэзультатам 77,9 бала ў першым раўндзе была толькі 15-й, затое ў другой спробе выступіла значна лепш. Яна набрала 99,37 ачкі і таксама трапіла ў лік фіналістак, якія прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды Алімпіяды-2018. Яшчэ адна беларуская спартсменка Аляксандра Раманоўская завяршыла свой дэбютны алімпійскі турнір. Медальныя скачкі ў жанчын пройдуць у пятніцу, 16 лютага.

Потым у барацьбу ўступяць мужчыны - 17 лютага ў ix пройдзе кваліфікацыйны этап, а прызёры вызначацца 18 лютага. Беларускія балельшчыкі спадзяюцца на паспяховае выступленне алімпійскага чэмпіена Антона Кушніра, Максіма Гусціка і Станіслава Гладчанкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі