Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Снж 2016

Дзіцячы тэатр з Гродна атрымаў Гран-пры прэстыжнага міжнароднага конкурсу

8 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Заслужаны аматарскі калектыў "Гродзенскі званочак" атрымаў Гран-пры прэстыжнага міжнароднага конкурсу, расказала карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік тэатра Таццяна Стрыжак.

У зале Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра "Мюзік-Хол" падвялі вынікі міжнароднай прэміі ў галіне дзіцячай і юнацкай творчасці Artis-2016. Уладальнікам Гран-пры ў намінацыі "Тэатральная творчасць" стаў калектыў з Гродна, які прадставіў на суд журы сцэнічную фантазію "Муха-Цакатуха".

"Гэта адна з самых прэстыжных дзіцячых прэмій. Важная перамога не толькі для калектыву або горада, але і для краіны, паколькі мы былі адзінымі беларусамі, якія ўдастоіліся ўзнагароды ў Санкт-Пецярбургу", - расказала Таццяна Стрыжак. Яна падкрэсліла, што ў фінальных мерапрыемствах прынялі ўдзел 13 тэатраў, прэтэндавалі ж на паездку больш як 400 дзіцячых калектываў з Расіі і іншых краін СНД. Адной з важнейшых умоў для атрымання прэміі былі перамогі на творчых конкурсах з афіцыйным усерасійскім або міжнародным статусам.

"Мы шмат ездзім. У мінулым годзе, напрыклад, далі 67 спектакляў. Перамагалі ў тым ліку на фестывалях у Расіі і Польшчы", - дадала Таццяна Стрыжак. Цяпер у тэатры амаль 30 юных акцёраў ва ўзросце ад 8 да 12 гадоў. Дзейнічае пры тэатры і студыя для 6-7-гадовых.

Заслужаны аматарскі калектыў Беларусі музычна-драматычны тэатр "Гродзенскі званочак" створаны ў 1996 годзе на базе дзіцячага сада нумар 76. З 1998 года калектыў працуе пры Гродзенскім гарадскім Доме культуры, а з 2012-га - пры Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры. У тэатры вядзецца не толькі навучанне дзяцей асновам акцёрскага майстэрства, харэаграфіі, вакалу, але і выхаванне падрастаючага пакалення, прывіццё эстэтычнага і мастацкага густу дзецям і падлеткам. У 2001 годзе калектыву прысвоена званне "ўзорны", а ў 2010 годзе рашэннем калегіі Міністэрства культуры "За ўклад у развіццё нацыянальнай культуры" тэатру прысвоена званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь". У рэпертуары тэатра больш як 10 спектакляў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі