Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Снж 2020

Дзінара Алімбекава ўзнялася на другое месца ў агульным заліку Кубка свету па біятлоне

Дзінара Алімбекава ўзнялася на другое месца ў агульным заліку Кубка свету па біятлоне

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава ўзнялася на другое месца ў агульным заліку Кубка свету, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На трэцім этапе, які прайшоў у мінулы ўік-энд у аўстрыйскім Хохфільцэне, Дзінара Алімбекава двойчы паднімалася на п'едэстал гонару. Спачатку яна стала пераможцай спрынтарскай гонкі, а затым заняла другую пазіцыю ў гонцы праследавання. Цяпер у актыве лідара беларускай жаночай каманды 265 ачкоў. Дзінара Алімбекава ўсяго шэсць балаў уступае лідару генеральнай класіфікацыі нарвежцы Мартэ Олсбю-Ройселан, трэцяй ідзе шведская біятланістка Ханна Эберг, у якой 259 балаў.

На трох стартавых кубкавых этапах заліковыя ачкі зарабілі яшчэ тры прадстаўніцы Беларусі: Ірына Крыўко - 97 (23-е месца ў агульным заліку), Алена Кручынкіна - 48 (37) і Ганна Сола - 12 (60). У заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі займае 9-е месца, набраўшы 1884 ачкі. Лідзіруе каманда Швецыі - 2459 балаў, другой ідзе зборная Францыі - 2305, на трэцім месцы біятланісткі Нарвегіі - 2283.

У асабістым заліку ў мужчын лідарства захоўвае нарвежскі біятланіст Ёханес Бё, у якога 296 балаў, другая пазіцыя ў шведа Себасцьяна Самуэльсана - 246 заліковых балаў, трэцім ідзе француз Кантэн Фіён Мае - 237. Лепшы з беларускіх біятланістаў Антон Смольскі мае 69 ачкоў і займае 28-е месца. У Сяргея Бачарнікава 59 балаў (34-е месца), Максім Варабей набраў 31 бал (42), у Рамана Ялётнава 10 ачкоў (54). У заліку Кубка нацый беларуская зборная знаходзіцца на 8-й пазіцыі, маючы ў сваім актыве 1716 ачкоў. Наперадзе біятланісты Нарвегіі - 2571, на другой пазіцыі каманда Швецыі - 2320, трэцяе месца ў зборнай Германіі - 2297.

Чацвёрты этап Кубка планеты таксама прыме Хохфільцэн. Яго ўдзельнікам давядзецца правесці шэсць гонак:

17 снежня
Мужчынскі спрынт на 10 км.

18 снежня
Жаночы спрынт на 7,5 км.

19 снежня
Мужчынская гонка праследавання на 12,5 км.
Жаночая гонка праследавання на 10 км.

20 снежня
Мужчынскі мас-старт на 15 км.
Жаночы мас-старт на 12,5 км.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі