Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Jan 2023

Дзінара Алімбекава-Смольская стала другой у спрынце на этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў "Раўбічах"

Дзінара Алімбекава-Смольская стала другой у спрынце на этапе Кубка Садружнасці па біятлоне ў
Дзінара Алімбекава-Смольская. Фота з архiва

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У "Раўбічах" прадаўжаецца пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне, удзел у якім прымаюць мацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чарговы раз на подыум турніру паднялася Дзінара Алімбекава-Смольская, яна лідзіруе ў агульным заліку Кубка. Пасля другога агнявога рубяжа беларуска, якая не дапусціла ніводнай памылкі, апярэджвала бліжэйшую з саперніц на 14 секунд. Аднак па ходзе апошняга круга перавагі Дзінара пазбавілася і ў выніку на фінішы Алімбекава-Смольская аказалася другой, уступіўшы тры секунды расіянцы Ірыне Казакевіч. Трэці час дня паказала Тамара Дзербушава.

Удзел у жаночым спрынце прынялі яшчэ пяць прадстаўніц Беларусі. Дар'я Кудаева заняла 16-е месца, Ірына Кручынкіна-Шаклеіна стала 22-й, Юлія Кавалеўская - 23-я, Вікторыя Хадасевіч - 25-я, Адэліна Сабітава - 27-я сярод 28 спартсменак.

Пяты этап Кубка Садружнасці па біятлоне прадоўжыцца заўтра дзвюма гонкамі праследавання, мужчыны стартуюць у 11.00, жанчыны - у 14.00. Праграму спаборніцтваў у "Раўбічах" закрыюць два мас-старты 29 студзеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі