Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Сак 2023

"Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча ўпершыню апублікавана на венгерскай мове


Фота з архiва

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аповесць "Дзікае паляванне караля Стаха" вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча апублікавана на венгерскай мове. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Пасольства Беларусі ў Венгрыі 13 сакавіка наведала перакладчыцкая каманда, якая правяла каласальную работу, - яна завяршыла і апублікавала венгерскі пераклад класічнай гістарычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Гэта першая і пакуль адзіная работа Уладзіміра Караткевіча, даступная і на венгерскай мове. Цяпер і венгерскі чытач даведаецца таямніцы роду Яноўскіх, акунецца ў сямейныя містычныя легенды, азнаёміцца з самабытнасцю беларусаў, зазірне ў багатую гісторыю, прыадкрые для сябе культуру і традыцыі Беларусі.

Пасольства Беларусі ў Венгрыі выказвае ўдзячнасць камандзе перакладчыкаў і рэдактараў Івану Хорвату, Каталін Салантаі і Андрашу Гала, а таксама кампаніі BELARUS Traktor Magyarorszag і выдавецтву Aposztrof Kiado.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі