У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Май 2016

Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі з поспехам выступіў на амерыканскім фестывалі

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Яўгена Бушкова з поспехам выступіў на фестывалі Stay in May ў г.Нэйплс, штат Фларыда (ЗША), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Візіт вядучага беларускага музычнага калектыву ў ЗША з'яўляецца знамянальнай падзеяй у культурным жыцці ЗША і важным складнікам намаганняў беларускага боку па паляпшэнні адносін са Злучанымі Штатамі", - адзначылі ў прэс-службе.

Камерны аркестр выступіў на фестывалі па запрашэнні яго мастацкага кіраўніка маэстра Уільяма Нола. Так, адбыўся канцэрт "Музыка Беларусі", дзе амерыканскай публіцы была прадстаўлена шматгранная праграма з твораў беларускіх кампазітараў. Асаблівы каларыт надаў вечару канцэрт для цымбалаў з аркестрам. "Віртуознае майстэрства беларускай цымбалісткі, лаўрэата міжнародных конкурсаў, стыпендыяткі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі Аляксандры Дзенісені ў тандэме з маэстра Яўгенам Бушковым выклікала захапленне публікі", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Яшчэ адной падзеяй фестывалю стала сумесная работа аркестра з лаўрэатам міжнародных конкурсаў салістам-скрыпачом Надзірам Хашымавым. Слухачам быў прадстаўлены цыкл Вівальдзі "Поры года". Вядомы твор італьянскага кампазітара гучаў у перапоўненай царкве, размешчанай у гістарычным цэнтры горада. Неверагодная тэхнічнасць, артыстызм саліста і філігранны акампанемент аркестра выклікалі бурныя авацыі.

Акрамя таго, у г.Норт-Порт быў арганізаваны канцэрт для прадстаўнікоў дыяспары, які адбыўся пры ўдзеле мэра, былі на канцэрце таксама часовы павераны ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі і ганаровы консул Беларусі ў штаце Фларыда Майкл Маргуліс.

Заключны канцэрт камернага аркестра ў г.Нэйплс увянчаўся музычным жартам, які складаўся з вядомых кампазіцый і аб'яднаў гледачоў і музыкантаў.

Візіт аркестра ў ЗША арганізаваны пры падтрымцы МЗС і Міністэрства культуры Беларусі пры непасрэдным удзеле пасольства Беларусі ў ЗША і ганаровага консульства Беларусі ў штаце Фларыда.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс