У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Чэр 2015

Джып-фестываль пройдзе ў Бешанковіцкім раёне

24 чэрвеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Буйны джып-фестываль краіны пройдзе 24-26 ліпеня ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці, паведамілі БЕЛТА арганізатары спаборніцтваў.

Рэспубліканскае спаборніцтва па GPS-арыентаванні - джып-фестываль з элементамі трофі-рэйду "ЖАРА-2015" - збярэ ў Бешанковіцкім раёне звыш 50 аўтамабіляў і да 200 удзельнікаў і гасцей з усіх куткоў Беларусі, а таксама суседняй Расіі.

Джып-фестываль "ЖАРА" становіцца традыцыйным і праводзіцца ў Віцебскай вобласці трэці раз. У ім прымаюць удзел вядомыя ў нашай краіне спартсмены. У праграму мерапрыемства ўваходзіць не толькі спаборніцкая частка, але і яркая вячэрняя шоу-праграма, а таксама адпачынак і забавы.

Трофі-рэйд - спаборніцтва па пераадоленні бездарожжа на поўнапрывадных аўтамабілях і квадрацыклах. Абавязкова прысутнічаюць старт, фініш трофі-рэйду (в. Засценкі), а таксама спецучасткі і іншыя спаборніцкія этапы. Праходжанне некаторых адрэзкаў маршруту патрабуе вялікіх магчымасцей тэхнікі і высокай падрыхтоўкі ўдзельнікаў. Скорасці на маршруце трофі-рэйду невысокія, таму асноўная ўвага ўдзяляецца надзейнасці машыны. Асноўны спаборніцкі фактар трофі-рэйду - узяцце кропак GPS у пэўны прамежак часу (ліміт 7 гадзін).

Для зручнасці гледачоў прадугледжаны пункты, на якіх любы жадаючы зможа ўбачыць у пэўны час праходжанне ўдзельнікамі кожнай катэгорыі спецучасткаў. Гэта адрэзкі маршруту, пракладзеныя па бездарожжы, з кантрольным часам праходжання. Бездарожжа на спецучастку можа быць настолькі складаным, што пераадоленне некалькіх соцень метраў можа заняць цэлы дзень.

Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца беларускі пазадарожны "JEEP-CLUB" пры падтрымцы віцебскага клуба "Паўночны рубеж".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс