У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Май 2016

Дзесяць узнагарод выйграла зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ на этапе Кубка свету

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзесяць узнагарод выйграла зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ на этапе Кубка свету ў Дуйсбургу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У беларусаў на турніры тры медалі вышэйшай пробы. На верхнюю прыступку п'едэстала гонару ўзнімаліся, як паведамлялася раней, Віталь Бялько і Раман Петрушэнка на дыстанцыі 1000 м у байдарцы-двойцы.

У заключны дзень спаборніцтваў парадавала сваім выступленнем жаночая байдарка-чацвёрка на дыстанцыі 200 м. Беларускі экіпаж у складзе Маргарыты Махнёвай, Надзеі Ляпешка, Вольгі Худзенка і Марыны Літвінчук змог апярэдзіць у вырашальным спрынтарскім заездзе каманду Украіны. У фінале байдарак-чацвёрак на 500 м беларускі занялі другое месца, уступіўшы менавіта ўкраінкам.

Яшчэ адну залатую ўзнагароду выйгралі беларусы Дзмітрый Рабчанка, Дзяніс Махлай, Глеб Саладуха і Аляксандр Валчэцкі ў каноэ-чацвёрцы на дыстанцыі 200 м, якія ўпэўнена правялі спрынт і выйгралі ў сапернікаў з Украіны.

Сярэбраных узнагарод па выніках выступленняў у Дуйсбургу былі ўдастоены канаісты Глеб Саладуха і Аляксандр Валчэцкі на дыстанцыі 200 м, жаночы дуэт у каноэ-двойцы на 500 м Надзея Макарчанка і Алёна Наздрова. У байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 м другім фінішаваў Мікіта Борыкаў.

У скарбонцы беларускіх весляроў яшчэ тры бронзавыя ўзнагароды. На п'едэстал гонару ў каноэ-адзіночцы на 1000 м узнялася Дар'я Байчэўская, на 500 м у каноэ-двойцы трэцімі фінішную стужку перасеклі Дарына Пікулева і Каміла Бобр. Экіпаж байдаркі-чацвёркі Павел Мядзведзеў, Віталь Бялько, Алег Юрэня і Раман Петрушэнка стаў бронзавым прызёрам на 1000 м.

Нацыянальная каманда па веславанні на байдарках і каноэ, на рахунку якой 12 неімянных алімпійскіх ліцэнзій, прадаўжае падрыхтоўку да XXXI летніх Гульняў. Значным этапам для фарміравання алімпійскай каманды весляроў стане чэмпіянат Еўропы, які з 24 па 26 чэрвеня пройдзе ў Маскве. Канчаткова выязны склад зборнай у Бразілію будзе сфарміраваны па выніках ліпеньскага чэмпіянату Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс