У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Чэр 2015

Дзесяць медалёў выйгралі беларускія гімнасткі на этапе Гран-пры ў Берліне

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удачна выступілі на этапе Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Берліне беларускія спартсменкі, на рахунку якіх 10 медалёў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта стала пераможцай у практыкаваннях са стужкай - 18,600 бала, апярэдзіўшы Аляксандру Салдатаву з Расіі, якая заняла другое месца - 18,250 бала. Трэцяе месца ў практыкаваннях са стужкай падзялілі яшчэ адна прадстаўніца Расіі Маргарыта Мамун і беларуска Кацярына Галкіна (18,200 бала).

Меліціна Станюта таксама стала бронзавым прызёрам у асобных практыкаваннях з абручом і мячом. У практыкаваннях з булавамі Кацярына Галкіна і Меліціна Станюта падзялілі трэцяе месца, набраўшы аднолькавую колькасць балаў - 18,200.

У асабістым мнагабор'і Меліціна Станюта стала сярэбраным прызёрам (72,950) турніру ў Берліне, а Кацярына Галкіна заняла 11-е месца (69,300). Пераможцай стала Маргарыта Мамун (75,350).

У групавых практыкаваннях беларуская каманда ў складзе Ганны Дудзянковай, Марыі Кацяк, Ксеніі Чалдышкінай, Марыі Кадобінай, Валянціны Пішчэлінай, Арыны Цыцылінай выйграла мнагабор'е (35,250), практыкаванне з пяццю стужкамі (17,850) і заваявала серабро ў практыкаваннях з шасцю булавамі і двума абручамі (17,500).

Наступнымі буйнымі міжнароднымі стартамі беларускіх грацый стануць турніры ў Брно і Бухарэсце. Галоўным жа стартам чэрвеня для зборнай стануць першыя Еўрапейскія гульні ў Баку. У турніры па мастацкай гімнастыцы, які пройдзе з 17 па 21 чэрвеня ў сталіцы Азербайджана, будуць разыграны 8 камплектаў узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс