Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліп 2016

Дзённы поезд Мінск-Вільнюс пачне курсіраваць з 14 ліпеня

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзённы поезд міжнародных ліній нумар 809/810 Мінск-Вільнюс пачне курсіраваць з 14 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Састаў будзе курсіраваць у дзённы час чатыры разы на тыдзень па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах.

Поезд нумар 809 Мінск-Вільнюс будзе адпраўляцца з Мінска ў 14.03 і прыбываць у літоўскую сталіцу ў 17.00. Поезд нумар 810 Вільнюс-Мінск адправіцца ў 12.30 і прыбудзе ў Мінск у 15.27.

Пагранічны і мытны кантроль на тэрыторыі Беларусі пасажыры будуць праходзіць на станцыі Гудагай, а на тэрыторыі Літвы - у тэрмінале станцыі Вільнюс.

Пасажырам, якія прыбываюць паяздамі з Мінска ў Вільнюс і жадаюць далей прадоўжыць свой маршрут да Балтыйскага ўзбярэжжа да Клайпеды, пры прад'яўленні праязных дакументаў на праезд ад Мінска да Вільнюса ў касах АТ "Літоўскія чыгункі" прадастаўляецца скідка 10 працэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі